ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Надышла пара нашы ўніверсальныя энцыклапедыі – савецкую і беларускую – алічбаваць
У неюбілейным тоне

Сёлета ў Беларусь вернецца кніжная спадчына Уладзіслава Сыракомлі

Сёлета ў Беларусь вернецца кніжная спадчына Уладзіслава Сыракомлі
Іншыя навіны

У рамках работы па выяўленні і вяртанні нацыянальных культурных каштоўнасцей у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе перададзены збор прыжыццёвых і пасмяротных выданняў (звыш 50 кніг) беларускага паэта, гісторыка літаратуры і перакладчыка Уладзіслава Сыракомлі. Большасці з іх у Беларусі раней не было.

Syrakomlia-2.jpg

Унікальная калекцыя выданняў і рарытэтаў, у ліку якіх арыгінал вельмі рэдкай фатаграфіі Уладзіслава Сыракомлі ў маладосці, была набыта дзякуючы падтрымцы Ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна ў прыватнага калекцыянера.

Syrakomlia-3.jpg

Урачыстая цырымонія перадачы і прэзентацыя кніжнай спадчыны Сыракомлі адбудуцца ў 2020 годзе.

Уладзіслаў Сыракомля – гэта псеўданім паэта, узяты ад радавога герба “Сыракомля”. Сапраўднае імя – Людвік Кандратовіч. Нарадзіўся 17 верасня 1823 года ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета Мінскай губерні. Продкі паэта належалі да старадаўняй беларускай шляхты. Вучыўся ў Нясвіжы і Навагрудку.
У друку дэбютаваў баладай “Паштальён” у віленскім часопісе Юзэфа Крашэўскага “Atheneum”. У рускім перакладзе яна стала папулярнай народнай песняй “Когда я на почте служил ямщиком...”. Выдаваў невялікія па аб’ёме зборнікі “гавенд”, вершаваных балад, таксама пісаў “абразкі”, сцэнкі з народнага жыцця.
Аўтар некалькіх п’ес, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў Сыракомлі найбольшым поспехам карысталася п’еса “Каспар Карлінскі”.
Выдаў некалькі кніг з краязнаўчымі шляхавымі нарысамі – “Прагулкі па Літве ў ваколіцах Вільні” ў двух тамах, “Дзённік паездкі па Літве і Жмудзі”, “Нёман ад вытокаў да вусця”.
З беларускамоўных твораў захаваліся толькі два: верш “Добрыя весці” і лірычная мініяцюра “Ужо птушкі пяюць усюды”.
Акрамя перакладаў польска-лацінскіх паэтаў, перакладаў асобныя творы Беранжэ, Гётэ, Гейнэ, Лермантава, Някрасава.
Памёр 3 верасня 1862 года ў 38 гадоў, пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

Крыніца: "Новы час" са спасылкай на Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфідэрацыі

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам