ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Кнігалюб, эрудыт, менеджар, псіхолаг, экскурсавод у адной асобе
Вечная мелодыя жыцця

Цікавыя факты пра кнігі

Цікавыя факты пра кнігі
Іншыя навіны

У сучасным цывілізаваным свеце чытаць умее амаль кожны, а вось пра некаторыя асаблівасці чытання ведае мала хто. Вашай увазе – крыху цікавых фактаў з даследаванняў вучоных розных краін пра кнігі і тых, хто іх піша і чытае.

  • Калі чытаеш пра пазяханне, сам пачынаеш пазяхаць.
  • У мінулым кнігі ставіліся на паліцу “наадварот”: карашком да сцяны і пярэднім абрэзам вонкі.
  • Даследаванні паказваюць, што 4-6 гадоў – самы спрыяльны ўзрост для навучання дзіцяці чытанню. Пасля 6-7 гадоў навучыць чытаць больш складана.
  • У сярэднім людзі праводзяць за чытаннем 6,5 гадзіны штотыдзень.
  • Паводле даследавання Ельскага ўніверсітэта, тры чвэрці вучняў, якія дрэнна ўмеюць чытаць у трэцім класе, застануцца такімі ў сярэдняй школе.
  • На напісанне рамана сыходзіць у сярэднім каля 475 гадзін.
  • Сярод кніг, якія былі напісаны ці задуманы за кратамі, – “Дон Кіхот” Мігеля дэ Сервантэса, “Падарожжа пілігрыма” Джона Баньяна, “Турэмная споведзь” Оскара Уайльда, “Гасудар” Нікало Макіявелі.
  • Раней у бібліятэках кнігі прыкоўвалі да паліц ланцугамі.
  • У сярэднім пакупнік кнігарні праводзіць 8 секунд, гледзячы на пярэднюю вокладку кнігі, і 15 секунд, праглядаючы заднюю.
  • Палову ўсіх прадаваных сёння кніг купляюць людзі, старэйшыя за 45 гадоў.
  • Дарослыя, якія рэгулярна чытаюць літаратуру, больш чым у два з паловай разы схільныя займацца добраахвотніцкай або дабрачыннай працай і больш чым у паўтара разы схільныя прымаць удзел у спартыўных мерапрыемствах.
  • Жанчыны купляюць 68% усіх кніг.
  • Большасць чытачоў губляюць цікавасць да кнігі на 18 старонцы.
  • Самы доўгі марафон каманднага чытання ўслых прадоўжыўся 224 гадзіны і быў завершаны Мільтанам Нэнам, Сільвінай Карбоне, Карласам Антонам, Эдзіт Дыяз, Іяланду Баптысту і Наталі Дантаз у гандлёвым цэнтры “Mac” у Пайсанду, Уругвай, 13-22 верасня 2007 года.
  • Кнігі ў мяккай вокладцы выдавецтва “Penguіn” былі створаны для таго, каб зрабіць кнігі такімі ж даступнымі, як цыгарэты, а першыя “пінгвінаўскія” кніжкі ў мяккай вокладцы распаўсюджваліся ў царкве.
  • Лічыцца, што малапісьменнасць штогод абыходзіцца бізнесу і падаткаплацельшчыкам у 20 мільярдаў долараў у выглядзе страчанай заработнай платы, упушчанага прыбытку і зніжанай прадукцыйнасці.
  • Бібліяклептаманам называюць чалавека, які крадзе кнігі. Адзін з самых вядомых бібліяклептаманаў – Стывен Блумберг, які ўкраў больш за 23 000 рэдкіх кніг з 268 бібліятэк. Каб скласці сваю калекцыю, якая ацэньваецца прыкладна ў 20 мільёнаў долараў, Блумберг выкарыстоўваў самыя разнастайныя метады: часам ён прабіраўся ў бібліятэку цераз вентыляцыйную сістэму і нават шахту ліфта.
  • Тэрмін “кніжны чарвяк” паходзіць ад маленькіх насякомых, якія харчуюцца карашкамі кніг.
Крыніца: Звязда

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам