ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Цікава пачытаць”: кніга “Зайкины зимние сказки”
Юбілей Алены Георгіеўны Лось

Творчасць Георгія Марчука стала тэмай для дысертацыі

Творчасць Георгія Марчука стала тэмай для дысертацыі
Іншыя навіны

Навуковыя дысертацыі па творах сучасных беларускіх аўтараў, на жаль, зараз з’ява даволі рэдкая. І тым больш ухваляецца ініцыятыва прыхільнікаў айчыннай літаратуры да больш усебаковага вывучэння літаратурнага працэсу і яго стваральнікаў.

Людміла Іконнікава прадстаўляе Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У полі яе зроку – творчасць Георгія Марчука, якую навукоўца разглядае з пункту гледжання жанрава-стылёвых пошукаў пісьменніка. Пра значнасць постаці аўтара, які заявіў аб сабе ў другой палове ХХ стагоддзя, сведчыць як яго багатая літаратурная спадчына, што знайшла ўвасабленне ў розных літаратурных кірунках: прозе, драматургіі, дзіцячай літаратуры, – так і інтарэс да яго твораў з боку навукоўцаў, літаратурных крытыкаў. 

Яны падкрэсліваюць уласцівыя Г. Марчуку пошукі ўласнага месца ў свеце, ідэнтыфікацыі сябе са сваім родам, нацыяй, складанымі перыпетыямі існавання народа на зломах часу. Добра распрацаваныя сюжэты яго твораў прыцягваюць увагу чытача, а схільнасць да філасофскай заглыбленасці і псіхалагічнай дакладнасці ў паказе характару выклікаюць роздум і глыбокі аналіз жыццёвых з’яў, што спрыяе росту цікавасці з боку чытача і гледача.

– Нягледзячы на імкненне навукоўцаў і крытыкаў прааналізаваць створанае пісьменнікам, раскрыць ідэйна-тэматычную праблематыку напісанага ім, паказаць шырыню жанрава-тэматычнага дыяпазону, некаторыя стылёвыя адзнакі асобных твораў і цыклаў, спадчына літаратара не даследуецца як мастацкая сістэма, – даводзіць Людміла Іконнікава.

Гэтым і тлумачыцца стараннае вывучэнне Людмілай Іконнікавай асноўных дамінант, якія фарміравалі асобу і стыль пісьменніка. Створанай дысертацыяй яна прэтэндуе на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. 

Аўтар публікацыі: Марыя Ліпень.
Крыніца: Звязда

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам