ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Абвяшчаем літаратурны конкурс “Беларускі салавей”
Чаму Скарына не наважыўся выдаць Біблію народнай мовай

У мастацкім музеі пройдзе літаратурна-музычны вечар, прысвечаны Купалу і Пушкіну

У мастацкім музеі пройдзе літаратурна-музычны вечар, прысвечаны Купалу і Пушкіну
Іншыя навіны

“Любімы паэт” – менавіта такі загаловак Янка Купала даў водгуку да ўласнага перакладу “Меднага конніка” Аляксандра Пушкіна. Любімым паэтам – Аляксандру Пушкіну і Янку Купалу – прысвечаны літаратурна-музычны вечар у Мастацкім.

12 жніўня 2021 года ў 18.30 у рамках выставачнага праекта “Літаратурны пейзаж. Графіка з фондаў Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С. Пушкіна «Міхайлаўскае»” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца літаратурна-музычны вечар “Любімы паэт”.

У праграме вечара:

  • гутарка на тэму “Пушкін і Купала” ад Варуновай Галіны Юр’еўны (вучонага сакратара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы), у ходзе якой госці даведаюцца аб тым, што звязвала творчасць двух класікаў літаратуры
  • фрагмент твора “Медны коннік” у перакладзе Янкі Купалы ў выкананні Ігара Пятрова – акцёра тэатра і кіно, мастацкага кіраўніка Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Тэатр”
  • выбраныя творы А.С. Пушкіна, напісаныя ў Міхайлаўскім, у выкананні Андрэя Андрэевіча Душачкіна – заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага
  • музычныя кампазіцыі на вершы Янкі Купалы ў выкананні Алесі Сівохінай – мастацкага кіраўніка народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”
  • “адкрыты мікрафон” – магчымасць гасцей мерапрыемства выканаць вершы сваіх любімых паэтаў

Таксама ў дзень мерапрыемства экспазіцыю выставы дапоўняць скульптурныя і жывапісныя творы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечаныя А.С. Пушкіну і Янку Купалу.

Наведванне мерапрыемства па ўваходным білеце ў музей.
Кошт білета – 8 руб. (дарослыя); 4 руб. (школьнікі і студэнты дзённай формы навучання).

Падрабязнасці і дадатковая інфармацыя па тэлефоне: (8 017) 397 01 63.

Крыніца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам