ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Музейныя заняткі “Вандроўка з Францішкам”
Беларусь – краіна адзінства

У Нідэрландах выдадзена кніга для дзяцей, прысвечаная беларускай міфалогіі

У Нідэрландах выдадзена кніга для дзяцей, прысвечаная беларускай міфалогіі
Іншыя навіны

“Духі заўсёды побач” – такое дзіцячае выданне з’явілася ў Нідэрландах.

Аўтар – беларуска Таццяна ван дэн Брынк. Расповед прысвечаны 13 духам-нячысцікам з беларускай міфалогіі і з’яўляецца першай з серыі 13.

У беларускім выдавецтве вельмі мала кніг, якія не толькі распавядаюць пра міфалогію, але яшчэ і дадаюць міфалогію на іншых мовах. Чаму гэта важна? Я лічу, што не толькі беларускія дзеткі павінны ведаць міфалогію, але і ў Еўропе, і ў іншых краінах вельмі цікавяцца і беларускай, і славянскай міфалогіяй.

Замовіць кнігу можна фактычна з усіх краін свету. Дастаткова зайсці на старонку выдавецтва.

Крыніца: Budzma.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам