ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Тэставы доступ да рэсурсаў выдавецтва “Директ-Медиа”
Адзін двухметровы і 1 400 разнастайных: незвычайныя буквары прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы

У Расіі выйшаў зборнік “Повести” Васіля Быкава

У Расіі выйшаў зборнік “Повести” Васіля Быкава
Іншыя навіны

Калі класіка мастацкай літаратуры сапраўдная, то кнігі аўтара такіх твораў выдаюцца незалежна ад таго, колькі часу назад пайшоў з жыцця пісьменнік. Як і ў выпадку з літаратурнай спадчынай Васіля Быкава.

Пра аўтара “Сотнікава” і другіх ваенных аповесцей, кожная з якіх з’яўляецца мастацкім дакументам часу, пішуць літаратурныя крытыкі, гісторыкі літаратуры, выходзяць у свет яго творы без усялякай цэнзуры. І перавыдаюцца аповесці нашага знакамітага суайчынніка ў перакладзе на іншыя мовы.

Вельмі сімпатычным падаецца зборнік “Повести” Васіля Быкава, які ўбачыў свет у выдавецтве “Речь” (Санкт-Пецярбург) у серыі “Классика Речи”. Разам да чытача прыйшлі “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Дажыць да світання”, “Пайсці і не вярнуцца”. Як на сённяшні час, уражвае і досыць высокі тыраж цудоўна аформленага ў паліграфічным плане выдання – 4500 экзэмпляраў. Зборнік ілюструюць выразныя, лаканічныя і разам з тым багатыя па змесце графічныя працы народнага мастака Савецкага Саюза і Беларусі Георгія Паплаўскага.

У канцы зборніка – артыкул літаратурнага крытыка, гісторыка літаратуры Сяргея Шапрана “Там, дзе праўда”. Ён пачынаецца такімі словамі другога знакамітага і аўтырытэтнага расійскага даследчыка прозы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава – Ігара Дзядкова: “Амаль невытлумачальна, чаму – праўда. Чаму ў Быкава заўсёды – праўда?”. Дарэчы, кніга, якую некалі напісаў Дзядкоў пра Васіля Быкава, носіць такую назву – “Повесть о человеке, который выстоял”.

Шэрагі мільёнаў аматараў творчасці Васіля Быкава, відавочна, і сёння дадаюцца новымі ўважлівымі чытачамі. Няхай сабе і толькі тысячы з іх адкрываюць папяровыя кнігі класіка беларускай, класіка сусветнай мастацкай літаратуры. Але і ў гэтым – сведчанне ўвагі да беларускай літаратуры. Найперш – да літаратуры, напісанай беларусамі пра Вялікую Айчынную. У Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, іншых краінах выходзяць кнігі, друкуюцца ў перыядычных выданнях аповесці, апавяданні не толькі Васіля Быкава, але і Алеся Адамовіча, Алены Брава, Уладзіміра Саламахі. Прыклады можна доўжыць.

Аўтар публікацыі: Кастусь Ладуцька.

Крыніца: Звязда
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам