ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У Новы год разам з Нацыянальнай бібліятэкай
Святочная планёрка ў Нацыянальнай бібліятэцы

У сусветнай анталогіі жаночай паэзіі прадстаўлены беларускі

У сусветнай анталогіі жаночай паэзіі прадстаўлены беларускі
Іншыя навіны

Маквала Ганашвілі – кіраўнік пісьменніцкага Саюза Грузіі, адна з самых аўтарытэтных сучасных паэтэс Каўказа. Шмат сіл і намаганняў надае паяднанню творчых сіл розных краін. Выразным праектам у гэтым накірунку з’яўляецца анталогія жаночай паэзіі свету, над якой перакладчыца працавала доўгі час.

У зорным складзе анталогіі жаночых твораў, сабраных і складзеных Маквалай Ганашвілі, вартае месца займаюць і беларускі. Свой рэй з грузінскім чытачом вядуць прадстаўніцы розных творчых пакаленняў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Яўгенія Янішчыц, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі ў намінацыі “Дэбют”, лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладых літаратараў “Першацвет” Юлія Алейчанка, лаўрэат Брэсцкай абласной Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка Марыя Кобец, маладая паэтэса Наста Манцэвіч.

Варта заўважыць, што беларуска-грузінскія стасункі ў галіне літаратуры ў апошні час набываюць новае гучанне. У Беларусі па запрашэнні Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюза пісьменнікаў Беларусі пабываў грузінскі паэт і перакладчык Аляксандр Элердашвілі. Ён прыняў удзел у Міжнародным “круглым стале” “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”, які праходзіў у 2019 годзе ў пярэдадзень Дня беларускага пісьменства ў Слоніме. А Маквала Ганашвілі да кнігі аднаго верша “Якуб Колас на мовах народаў свету” пераклала на грузінскую мову верш народнага песняра Беларусі Якуба Коласа “Родныя вобразы”.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.
Крыніца: Звязда

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам