ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Сучасную расійскую літаратуру для дзяцей і падлеткаў “пачыталі” ў літаратурнай гасцёўні
“Казкі дзядулі Дняпра”

Ух ты! Паглядзіце, якія кнігі чытаў той самы Максім Багдановіч, – у вас такія ёсць?

Ух ты! Паглядзіце, якія кнігі чытаў той самы Максім Багдановіч, – у вас такія ёсць?
Іншыя навіны

На мінулым тыдні класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу споўнілася 130 гадоў. У гонар гэтага ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рэканструявалі сход найважнейшых літаратурных твораў у жыцці беларускага класіка.

Мы схадзілі на выставу аб кнігах, якія былі па-сапраўднаму дарагія Максіму Багдановічу. Нашым экскурсаводам стаў культуролаг і кнігазнаўца Алесь Суша.

"Вянок" Максіма Багдановіча: паэт дакладна трымаў гэты асобнік

– Гэта прыжыццёвы зборнік вершаў Багдановіча, выдадзены ў 1914 годзе ў віленскай друкарні Марціна Кухты. Канкрэтна гэты асобнік дакладна быў у руках у Максіма, пра што сведчыць аўтограф аўтара Мікалаю Какуеву.




"Беларускае адраджэнне" Максіма Багдановіча: паэт быў адным з першых, хто мэтанакіравана займаўся прома сваёй творчасці

Гэты тэкст быў напісаны Багдановічам для часопіса "Украинская жизнь". Пазней ён пабачыў свет у выглядзе асобнага адбітка з часопіса – папулярная практыка на той час. На гэтым асобніку можна заўважыць уласнаручны допіс Максіма "для отзыва".

Допіс сведчыць пра тое, што Багдановіч быў адным з першых беларускіх аўтараў, якія актыўна займаліся прасоўваннем сваіх твораў, скіроўваючы іх у розныя рэдакцыі, навукоўцам і літаратуразнаўцам для атрымання рэцэнзій і водгукаў.


"Беларускае адраджэнне" – знакавая і незаслужана паўзабытая сёння праца. Гэты твор зрабіў значны ўнёсак у асэнсаванне беларусамі сваіх каранёў і каштоўнасцей уласнай культуры. У "Беларускім адраджэнні" Максім Багдановіч упершыню па-беларуску выклаў сваё бачанне нацыянальнай гісторыка-культурнай дынамікі з акцэнтам на часы Францыска Скарыны – класічны перыяд Адраджэння. Праца, безумоўна, застаецца актуальнай дагэтуль.

Газета "Наша Доля": чытаў яе яшчэ падлеткам

Гэта першае легальнае перыядычнае выданне на беларускай мове. Хаця выйшла літаральна некалькі нумароў і амаль усе яны, апрача аднаго, былі забаронены цэнзурай, Максім Багдановіч дакладна меў у сябе некалькі асобнікаў.

У 1906 годзе, калі газета ўбачыла свет, Максіму было 15 гадоў, але нават у такім маладым узросце ён уважліва сачыў за выхадам першых беларускіх выданняў.

"Жалейка" Янкі Купалы: Багдановіч адразу заўважыў гэтага пачаткоўца

Сёння Янка Купала – класік беларускай літаратуры, а напачатку ХХ стагодзя быў маладым пачынальнікам, талент якогда адразу адзначыў Максім Багдановіч. Зборнік "Жалейка" выпускаўся пецярбургскай суполкай "Загляне сонца ў наша аконца" і меў прывабнае мастацкае афармленне. "Жалейка" ў поўнай меры дазволіла паказаць выключны талент беларускага песняра Янкі Купалы.


"Паўлінка" Янкі Купалы: звярніце ўвагу на націскі

Гэта першая публікацыя (1913 г.) знакамітай у далейшым п’есы Янкі Купалы, якая ўключана ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Варта звярнуць увагу на тое, што на кожным слове ў выданні ёсць націск. П’еса адразу ж пасля публікацыі стала вельмі папулярнай, яе ставілі як прафесійныя, так і аматарскія тэатры, у тым ліку па-за межамі Расійскай імперыі. А паколькі граматыкі беларускай мовы тады яшчэ не было, кожны размаўляў на дыялектнай форме мовы, якой навучыўся ад бацькоў. Таму націскі ў тэксце былі вельмі патрэбнымі.



"Нёманоў дар" Якуба Коласа: выданне перадала Літоўская нацыянальная бібліятэка

У бібліятэцы Багдановіча былі ўсе літаратурна-мастацкія товры Якуба Коласа. "Нёманоў дар" быў выпушчаны ў 1913 годзе ў Пецярбургу пад імём Тараса Гушчы – адзін з псеўданімаў Канстанціна Міцкевіча. Гэта выданне нам перадала Літоўская нацыянальная бібліятэка.

"Кароткая гісторыя Беларусі" Вацлава Ластоўскага: як даступна расказаць пра складанае

Гэта першы нарыс айчыннай гісторыі, напісаны па-беларуску ў выглядзе адносна кароткіх паведамленняў папулярным стылем. Кніга была выпушчана кірыліцый і лацінкай, пасля публікацыі адразу стала шалёна папулярнай.

Вацлаў Ластоўскі скончыў толькі некалькі класаў пачатковай школы, але гэта не перашкодзіла яму ў далейшым стаць сакратаром Інбелкульта і акадэмікам Беларускай акадэміі навук.

Талент папулярна расказваць пра малавядомыя беларусам старонкі нашай гісторыі ад Ластоўскага перайшоў да Багдановіча.



"Словарь белорусского наречия" Івана Насовіча: невядома, што было б з нашай мовай без гэтай кнігі

Гэта самае старое выданне ў экспазіцыі, якое пабачыла свет яшчэ да нараджэння Максіма Багдановіча, у 1870 годзе.

"Словарь белорусского наречия" – першы слоўнік сучаснай беларускай мовы, запісаны ў значнай меры фанетычным прынцыпам. Слоўнік грунтуецца не на пісьмовых традыцыях старабеларускага пісьменства, а на жывой гутарковай практыцы найперш усходняй Беларусі.

"Словарь" адыграў выключную ролю ў разуменні таго, што беларуская мова – адметная, непаўторная культурная адзінка.


"Беларусы" Яўхіма Карскага: бестселер для кожнага

Гэта фундаментальная з’ява беларускай культуры, якая самім беларусам і іншым жыхарам Расійскай імперыі і замежжа паказала наяўнасць беларусаў як народа са сваёй гісторыяй, культурай, мовай, літаратурай.

"Беларусы" – выключнай значнасці выданне, і Максім Багдановіч дакладна быў з ім добра знаёмы.


Газета "Беларус": газета каталікоў, якую чыталі і праваслаўныя

На працягу ўсяго жыцця Максім Багдановіч працаваў з беларускай перыёдыкай, выпісваў нумары і друкаваў у іх свае творы.

Каталіцкая газета "Беларус" друкавалася лацінскім шрыфтам і была адным з вынікаў актыўнай беларусізацыі царкоўнага жыцця. Выпускнікі беларускай каталіцкай духоўнай акадэміі актыўна ўключыліся ў працэс беларускага руху. Максім Багдановіч быў праваслаўным, але, безумоўна, цікавіўся любымі ініцыятывамі беларускага жыцця.

Выстава "Бібліятэка Максіма" прадоўжыцца да 15 студзеня.

Фота: Павал Хадзінскі.
Крыніца: CityDog.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам