ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Зацверджаны вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”
Тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы IPR BOOKS

Вялікая прэзентацыя ўнiкальнай “Анталогіі сучаснага беларускага верлібра”

Вялікая прэзентацыя ўнiкальнай “Анталогіі сучаснага беларускага верлібра”
Іншыя навіны

На Вялікую прэзентацыю ўнiкальнай “Анталогіі сучаснага беларускага верлібра” запрашае Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

“Анталогія сучаснага беларускага верлібра” – гэта першая анталогія верлібра за ўсю гісторыю беларускай літаратуры.

30 найлепшых верлiбрыстаў краіны.

90 вершаў 1990–2010-х гг.

Мадэрнісцкая паэзія Беларусi ў яе найбольш яркіх узорах.

23 лістапада
16.00
Вялiкая прэзентацыя
Мадэратар: Георгiй Барташ
Удзельнiчаюць аўтары анталогii

19.00
Слэм “Верлiбрысты супраць сiлабатонiкаў”
Мадэратар: Андрэй Хадановiч

У слэме паспаборнічаюць вядомыя беларускія паэты (і празаікі), аўтары і аўтаркі “Анталогіі сучаснага беларускага верлібра”, а таксама паэты Школы пісьменніцтва "W/Rights". Вы ўбачыце і пачуеце Андрэя Адамовіча, Данііла Арыянава, Георгія Барташа, Альгерда Бахарэвіча, Дашу Бялькевіч, Паўла Капанскага, Ганну Комар, Уладзя Лянкевіча, Марыю Мартысевіч, Антона Саладоўнікава, Таню Светашову, Дзмітрыя Строцава і Юлю Цімафееву.

Магчымы сюрпрызы!

Тэлефон для даведак: (8 017) 334 42 69.

Крыніца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Навіны
Бібліятэкарам