ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Творчыя заняткі “Коцікі”
Агранка “алмаза ведаў”: студзень – красавік 2005 года

Выставачны праект “Я буду маліцца і сэрцам і думамі”

Выставачны праект “Я буду маліцца і сэрцам і думамі”
Іншыя навіны

29 ліпеня 2021 а 18-й гадзінеу Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Я буду маліцца і сэрцам і думамі”, прысвечанага рэлігійным матывам у творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Выстава знаёміць з творамі класікаў, у якіх спрадвечныя біблейскія гісторыі пераасэнсаваны ў рэаліях жыцця роднай беларускай зямлі. Наведвальнік убачыць аўтографы Купалавых вершаў “На біблейныя матывы”, “Усяночная”, “Хрыстос Васкрос”, “Памаліся”. “Крыжы”, “Вячэрняя малітва”, “Прарок”. Асаблівую вядомасць здабыў верш “Мая малітва”:

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

У творчасці сябра Янкі Купалы Якуба Коласа Боская мудрасць адкрываецца ў гармоніі навакольнага свету. У паэме “Новая зямля”, якая апісвае жыццё працавітай сям’і, паказана як хрысціянская традыцыя ўваходзіла ў паўсядзённы побыт чалавека. Прыгожа і з замілаваннем напісаны раздзелы “Раніца ў нядзельку”, “Вялікдзень”. Іншая паэма Коласа “Сымон-музыка” у 1920–30-я гады, як сцвярджаў сам аўтар, зазнала суровую крытыку з-за ўжывання словаў “Бог”, “Божы”, што адбілася на яе вымушаным рэдагаванні. На выставе будзе прадстаўлена выданне паэмы без цэнзурных правак, ажыцёўленае пры чынным удзеле сына пісьменніка Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча у 2018 годзе.

Наведвальнікі змогуць убачыць рукапісны пераклад Святога Евангелля на беларускую мову, які зрабіў малодшы брат Якуба Коласа Міхась Міхайлавіч Міцкевіч.

Мастацкія працы Барыса Герлавана, Міхаіла Басалыгі, Васіля Шаранговіча, Георгія Паплаўскага, Алены Лось, Сяргея Давідовіча прадставяць творчасць і асобы нацыянальных класікаў, выяўленыя сродкамі графікі і жывапісу. На выставе будуць дэманстравацца старыя беларускія народныя абразы – сведкі 20-га стагоддзя.

Праект створаны сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. Будуць экспанавацца таксама рарытэты з прыватных калекцый, у тым ліку, асабліва каштоўныя памяткі з сямейнага архіву нашчадкаў Якуба Коласа.

Наведаць выставу можна да 28 жніўня 2021 года.

Крыніца: Музей Янкі Купалы

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам