ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Хакей у свеце
Дні адчыненых дзвярэй у бібліятэцы

Выйдзе кніга з апошнімі вершамі Рыгора Барадуліна

Выйдзе кніга з апошнімі вершамі Рыгора Барадуліна
Іншыя навіны

Да саракавін па Рыгору Барадуліну выйдзе кніга "У неба пехатою" з яго апошнімі вершамі, аператыўна складзеная і падрыхтаваная Сяргеем Шапранам, літаратуразнаўцам і сябрам паэта.


У кнігу ўвайшлі вершы Рыгора Барадуліна за апошнія тры гады, а таксама вершы, напісаныя за некалькі дзён да сыходу.

Назва кнігі – гэта радок аднаго з апошніх вершаў. Выданне на некалькі соцень старонак, акрамя саміх твораў, будзе ўключаць у сябе ўнікальныя фотаздымкі і рукапісы народнага паэта. Выхад кнігі ў свет чакаецца да 10 красавіка – саракавіны па Рыгору Барадуліну.

"У неба пехатою" падрыхтуе выдавецтва "Медыял" пры падтрымцы бізнесоўца і мецэната Паўла Бераговіча. Ужо адкрытая падпіска на новую кнігу праз сайт блогера Глеба Лабадзенкі (www.labadzenka.by).

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 года. Яму было 79 гадоў. Увесь Мінск развітваўся з пісьменнікам, яго пахавалі на малой радзіме – ва Ушачах.

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам