ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Працавітасць, памножаная на талент
Усяго сем дзён у Мінску можна ўбачыць “Той самы падарунак да 1000-годдзя”

Выйшаў з друку “Беларускі этнаграфічны тлумачальны слоўнік”

Выйшаў з друку “Беларускі этнаграфічны тлумачальны слоўнік”
Іншыя навіны

У штотыднёвіку “Наша слова” ў 2017 годзе быў надрукаваны этнаграфічны тлумачальны слоўнік, аўтар – этнограф Сымон Барыс.

У лістападзе “Беларускі этнаграфічны тлумачальны слоўнік” аўтар выдаў асобнай кнігай за ўласныя сродкі. Але наклад мізэрны – усяго 30 кніг.

Як піша Сымон Барыс, той газетны слоўнік значна дапоўнены. Ён складзены аўтарам на аснове сабраных ім дыялектных запісаў падчас працы ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і быту, вывучэння ім побыту сялян ХІХ і ХХ стагоддзяў, этнаграфічных кніг і тлумачальных слоўнікаў.

Для сучаснікаў, асабліва для тых, хто жыве ў гарадах, шмат слоў з гэтага слоўніка будуць зусім незразумелыя. Таму, пасля дыялектнага слова, у дужках курсівам напісаны рускі адпаведнік гэтага паняцця. Некаторыя тэрміны матэрыяльнай і духоўнай культуры праілюстраваныя фотаздымкамі або малюнкамі. У слоўніку надрукавана каля 3 600 паняццяў. Ён вельмі будзе дарэчы супрацоўнікам музеяў, навукоўцам і настаўнікам у школе.

Крыніца: Budzma.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам