ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Агонь, вада і медныя трубы
Тры кнігі Васіля Быкава выйшлі па-ўкраінску ў выдавецтве "Знання"

Выйшла кніга, прысвечаная II Еўрапейскім гульням

Выйшла кніга, прысвечаная II Еўрапейскім гульням
Іншыя навіны

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” падрыхтавала і выпусціла ў свет кнігу на беларускай і англійскай мовах “Спорт вышэйшых дасягненняў. ІІ Еўрапейскія гульні – свята міру, спорту, дружбы народаў Еўропы” ў серыі “Беларусь спартыўная”. Кніга атрымалася не проста цікавая, а ў многіх адносінах пазнавальная, з адмысловым высокамастацкім афармленнем.

Sport_1.jpg

З чатырох раздзелаў выдання чытач даведаецца пра гасціннасць беларусаў, пра ролю спорту ў жыцці нашай краіны, пра гісторыю выбару яе месцам правядзення Гульняў, пра выбар талісмана. Цікава, з яркімі ілюстрацыямі расказваецца пра эстафету агню “Полымя міру”, пра абрысы медалёў, віртуальны даведнік, размяшчэнне гасцей у “Студэцкай вёсцы”, пра валанцёраў, якія будуць задзейнічаны ў 20 розных кірунках. Асобна прадстаўлены ўсе спартыўныя арэны, на якіх пройдуць спаборніцтвы.

Знаёміць кніга і з гісторыяй – у ёй падрабязна прааналізаваны вынікі першых Гульняў, што адбыліся ў горадзе Баку ў 2015 годзе. Пры гэтым асноўная ўвага аддаецца менавіта дасягненням беларускіх спартсменаў. Дадзены падрабязны экскурс і ў гісторыю алімпійскага руху ў Беларусі – на старонках выдання можна пабачыць фатаграфіі вядомых у мінулым спартсменаў, даведацца пра іх дасягненні, пазнаёміцца з сучаснымі алімпійцамі, якія заваявалі ў гісторыі незалежнай Беларусі 96 медалёў, у тым ліку 20 залатых, 32 сярэбраныя, 44 бронзавыя.

Sport_2.jpg

Завяршае кнігу алімпійскі слоўнік на беларускай і англійскай мовах, а агністае лісяня Лесік шчыра запрашае ўсіх адкрыць для сябе Беларусь.

Аўтар публікацыі: Міхаіл Берднік.

Крыніца: Звязда

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам