ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
На хвалі цікавасці да XXVI Мінскага міжнароднага кінафестываля “Лістапад"
Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі бібліятэкі Каралеўства Нідэрланды

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”
Іншыя навіны

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі 21 лістапада 2019 года пройдзе XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2019)”.

На канферэнцыі будуць разгледжаны стратэгія развіцця сістэмы НТІ ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2025 г.; асноўныя напрамкі і тэхналогіі лічбавай трансфармацыі ў адукацыі, эканоміцы і дзяржаўным кіраванні; стан і напрамкі фарміравання інфармацыйнага грамадства (ІТ-дзяржавы), развіцця інфарматызацыі (лічбавы трансфармацыі).

У дакладах будуць абмяркоўвацца пытанні навукова-метадычнага, інфармацыйнага, тэхналагічнага і прававога забеспячэння лічбавай трансфармацыі; праектавання і ўкаранення аўтаматызаваных сістэм НТІ; карпаратыўных аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм і тэхналогій, публікацыйнай актыўнасці; псіхалагічныя аспекты ў сістэмах НТІ; сацыяльныя аспекты лічбавізацыі эканомікі і грамадства.

У працы канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі 52 арганізацый з Беларусі, Расіі, Украіны і Азербайджана, вучоныя і спецыялісты (у іх ліку 3 акадэмікі, 2 члены-карэспандэнты, 13 дактароў навук і 53 кандыдатаў навук). Увазе прысутных прапануецца больш за 90 дакладаў. У рамках мерапрыемства будзе арганізавана выстава навуковых распрацовак.

Падрабязнасці на сайце канферэнцыі.

Пачатак у 9.00.
Навіны

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

11 Сне 2019

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў зале дакументаў па мастацтве.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Аўдыякалекцыя літаратурнай класікі і сучаснай прозы Беларусі – на старонцы вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

11 Сне 2019

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прадаставіла ў адкрыты доступ падрыхтаваную выдавецтвам “Вышэйшая школа” калекцыю твораў беларускіх пісьменнікаў, агучаных вядучымі акцёрамі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Раман Матульскі: “У сучасным свеце няма ведаў канстанты”

10 Сне 2019

6 снежня адбылася сустрэча фіналістаў конкурсу “Студэнт года” з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшынёй грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, прафесарам, доктарам педагагічных навук Раманам Матульскім.

Аўтарскі погляд

Кнігі з асабістай калекцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі перададзены ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

9 Сне 2019

Гэта 76 сучасных выданняў, прысвечаных гісторыі, культуры, адукацыі, навуцы і спорту краін – суседзяў, партнёраў нашай краіны на міжнароднай арэне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111