ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выданне для дзяцей пад назвай “У госці да кніг”
Нормы бібліяграфічнага апісання – краса навуковага этыкету

XXVII Мінская кніжная выстаўка-кірмаш: Прэзентацыі ад “Акадэмкнігі”

XXVII Мінская кніжная выстаўка-кірмаш: Прэзентацыі ад “Акадэмкнігі”
Іншыя навіны

З 5 па 9 лютага ў Мінску па праспекце Пераможцаў, 14 пройдзе XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.

У праграме – прэзентацыі новых кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з пісьменнікамі, самыя розныя іншыя творчыя імпрэзы. Асобныя мерапрыемствы плануе і калектыў сталічнай “Акадэмкнігі”.

– У межах праграмы чарговай кніжнай выстаўкі, – расказвае дырэктар кнігарні Вольга Глухоўская, – мы збіраемся пазнаёміць наведвальнікаў з некаторымі навінкамі. Будзе прэзентаваны пераклад Джэрома К. Джэрома “Трое ў чоўне і пёс з імі”. Беларускае пераўвасабленне знакамітага твора ажыццявіў Павел Касцюкевіч. Ганна Севярынец пазнаёміць з грунтоўным выданнем, дзе пад адной вокладкай змешчаны тры тэксты легендарнага пушкінскага “Яўгенія Анегіна”, у тым ліку – і пераклад Аркадзя Куляшова. А вядомы паэт Дзмітрый Строцаў прэзентуе свой зборнік вершаў “Отец и сын”.

Прыклад “Акадэмкнігі” паказальны яшчэ і ў тым плане, што многія мінскія кнігарні таксама вылучаюць да выстаўкі свае праграмы. Між іншым, у дні працы XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу многія мерапрыемствы пройдуць і на пляцоўках па-за межамі Пераможцаў, 14: у саміх кнігарнях, у музеях, бібліятэках, тэатрах. Галоўная адметнасць: у першую дэкаду лютага кніга будзе сапраўднай гаспадыняй культурнага жыцця.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.

Крыніца: Созвучие
Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам