ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да 100-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Варвары Міронаўны Сіленка
Віншуем з 80-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ганну Маісееўну Салаўёву!

Як Багдановіч “Вянок” рэкламаваў: знойдзены невядомы тэкст класіка

Як Багдановіч “Вянок” рэкламаваў: знойдзены невядомы тэкст класіка
Іншыя навіны

Калі жыццё і творчасць аднаго творцы – дамінанты напрамак вашых даследаванняў, зварот да іншых імён і тэм абавязкова будзе трымаць у полі зроку асноўны “аб’ект” увагі. Так сталася і з архіўнымі росшукамі аўтара гэтых радкоў.

На старонках сёлетняга “ЛіМа” было надрукавана некалькі артыкулаў, прысвечаных Альфонсу Петрашкевічу. У пачатку ХХ ст. – амаль канкурэнту Максіма Багдановіча, а потым незаслужана забытаму паэту. Этапнай працай стала выяўленне ўсіх яго мастацкіх тэкстаў на старонках газеты “Беларус” (1913–1915), што выдавалася ў Вільні лацінскай графікай. Спакваля ў асобны сшытак пераносіліся паэтычныя, празаічныя творы, падпісаныя рознымі псеўданімамі, а таксама каларытныя допісы пра падзеі ў родным Крайску (Вілейскі павет) і яго ваколіцах.

Асаблівую ўвагу прыцягнула рубрыка на апошняй старонцы выдання – “Свая пошта”. Тут змешчаны кароценькія адказы на запыты аўтараў, лаканічныя характарыстыкі дасланых рукапісаў. У дачыненні да А. Петрашкевіча нязмушана прасочваецца дынаміка яго творчага сталення, мастацкага ўдасканалення, імкненне да жанравай дыферэнцыяцыі. Такім чынам вымалёўваецца цэласная карціна ўзаемадачыненняў паэта з рэдакцыяй.

Нечакана ў “Сваёй пошце” (№ 10 ад 27 лютага 1914 г.) прамільгнула заўсёды чаканае імя: “Пану М. Багдановічу. Заданне Ваша вельмі арыгінальнае, аднак спаўняем”. Інтрыга, што і казаць. Ці “той” гэта Багдановіч? Можа, проста аднафамілец. “Заданне”, ды яшчэ “арыгінальнае”…

Звычайна рэдакцыя “Беларуса” вельмі мабільна рэагавала на запыты чытачоў і аўтараў. У скрупулёзна прагледжаным гэтым нумары газеты нічога адметнага не выявілася.

Гартаем наступны, здвоены № 11–12 ад 20 сакавіка. На першы погляд – нічога адпаведнага тэме. І раптам тэкст, які прытаіўся зусім не на сваім месцы, таму раней і не звярнуў на сябе ўвагу.

У рубрыцы “Што чуваць” традыцыйна змяшчаліся весткі з розных гарадоў Расійскай імперыі. Вось і тут: Вільня, Мінск, Беласток, Варшава, Новачаркаск... З Крэменчуга паведамлялі: “На беразе ракі Дняпра ў канцы лютага нашлі 4 гарматы з 17-га сталецця. Сталі капаць болей і знашлі яшчэ 20 гармат. Капаюць яшчэ”.

І апошняя, зусім не адпаведная гэтай рубрыцы, інфармацыя:

Новая беларуская кніжка “Вянок” – зборнік вершаў Максіма Багдановіча, між каторымі ёсць вершы М. Багдановіча, зразумелыя толькі для вучоных і начытаных людзей.

Кніжка мае 120 стр., каштуець 50 к. Глаўны склад у Беларускай кнігарні: Вільня, Завальная вул., № 7.

Справа ў тым, што тыднёвая каталіцкая газета “Беларус” пазіцыянавалася як выключна некамерцыйнае выданне. Не друкавала ніякай рэкламы, апроч паведамленняў на апошняй старонцы пра свае новыя выданні, а таксама некаторыя мінскія – “Лучынку” і “Саху”. Таму і “заданне” Багдановіча выглядала “арыгінальным”. Але, як не дзіўна, рэдакцыя пайшла насустрач паэту.

Максім Багдановіч раней праявіў клопат пра матэрыяльны бок выдавецкай справы. У лісце да рэдакцыі “Нашай Нівы” ў пачатку 1913 г. ён пісаў:

Што да выдання кніжкі, дык бачу, што яно спыняецца галоўным чынам праз недахват грошы, але ніяк не прыдумаю, як Вам памагчы. Сам я не зарабляю, у бацькі прасіць, дык ён многа даць не можа, бо жыве ад 20-га да 20-га (дата выплаты заробку), да таго ж і вінен шмат каму. Але вось што: калі я ачуняю, дык я паспрабую заняць пад кніжку ў розных сваіх знаёмых грошы. Значыцца, прадасца колькі сот экз. яе, вы мне надашлёце тыя грошы. Другое, Вы мне не шліце аўтарскіх экземпл., я іх куплю і куплю шмат. Калі Вам тыя займы здадуцца прыдатнымі, дык напішыце мне.

У словах М. Багдановіча мы хацелі б акцэнтаваць увагу на наступных момантах: 1) аўтар не сумняваўся ў пакупніцкім поспеху кнігі (збіраўся пазычаць грошы); 2) выдавецкая справа нашаніўцаў знаходзілася ў тагачасным прававым полі (прадугледжваліся аўтарскія асобнікі). Пра тое, як здабываліся грошы на “Вянок”, падрабязна апісаў ва ўспамінах Вацлаў Ластоўскі.

Зробленая знаходка дазваляе гаварыць аб прэцэдэнце ў беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. – аўтарскім маркетынгу. Максім Багдановіч, такім чынам, паўстае ў абсалютна невядомай іпастасі – прагматычнай, дзейснай. Перад намі не толькі рэкламны тэкст, але і сціслая аўтахарактарыстыка творчасці.

Можна весці гаворку аб запачаткаванні новага творча-біяграфічнага дыскурсу. У сілавое поле багдановічазнаўчых даследаванняў прыцягваецца не толькі выяўлены факт супрацоўніцтва паэта з віленскай каталіцкай газетай, але і новыя імёны (найперш рэдактар – Баляслаў Пачобка), якія гуртаваліся вакол тыднёвіка “Беларус”. Магчыма, М. Багдановіч звяртаўся з падобнымі просьбамі ў іншыя газеты і часопісы, неабавязкова беларускія…

Уважліва перачытваючы беларускае перыядычнае выданне пачатку ХХ ст., гэтым разам паводле “паэта чыстай красы”, ужо зусім па-іншаму чытаўся дэвіз газеты: “Шкада мне гэтага народу... бо не мае чаго есці (словы Хрыстуса)”. Прыгадваліся словы з “Апокрыфа” М. Багдановіча:

  • ...сказаў Хрыстос: так, жыццё гэтых людзей цяжкое, беднае і прыгнечанае. Чаму ж ты хочаш яшчэ пазбавіць іх красы?
  • ...добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?

Аўтар публікацыі: Мікола Трус.
Крыніца: Звязда

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам