ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да Дня беларускага пісьменства выпусцілі праграму з аўдыякнігамі для Android
Адбылася прэзентацыя новага буквара!

Як выглядае першы беларускі буквар з мультфільмамі

Як выглядае першы беларускі буквар з мультфільмамі
Іншыя навіны

З гэтага года школьнікі будуць вучыць беларускую мову па новым буквары. Для кожнай літары алфавіта аніматары “Беларусьфільма” стварылі мультфільм. У канцы мультфільма яго героі паўтараюць з дзецьмі вывучаныя словы.

Дзе Кірыліца, там і к’юар-код

Галоўная гераіня новай кнігі – дзяўчынка Кірыліца. Сустрэў у буквары Кірыліцу – значыць, дзесьці побач ёсць к’юар-код, на які трэба навесці смартфон, каб паглядзець мульцік.

Кірыліца дае дзецям парады, тлумачыць значэнне незразумелых слоў і расказвае, як шукаць інфармацыю ў дадатковых крыніцах.

Bukvar_1.jpg

Bukvar_2.jpg
Новы буквар для школ з беларускай мовай навучання

Ёсць і іншыя героі. Жэўжык будзе вучыцца разам з першакласнікамі, ён пакуль таксама дрэнна навучаны беларускай грамаце. Ёсць яшчэ героі Бім і Бом – гэта сябры гукаў.

Дырэктар “Беларусьфільма” Уладзімір Карачэўскі сёлета таксама аддаў дзяцей у першы клас, так што літаральна асабіста быў зацікаўлены ў тым, каб буквар і яго мультыплікацыйная праграма ўдаліся.

“Ёсць не толькі «Дашыны прыгоды», ёсць і нашы беларускія мульцікі”, – кажа Карачэўскі.


У дадатак да буквара распрацавалі вучэбна-метадычны комплекс. Пропісі сёлета таксама новыя, там ёсць дадатковая пункцірная лінія, якая дапамагае правільна напісаць літару.

Bukvar_3.jpg

У дадатковых матэрыялах таксама актыўна выкарыстоўваюць дапоўненую рэальнасць: на выпадак, калі першаклашкі засталіся дома адны і ім няма ў каго спытаць парады. Можна навесці смартфон на к’юар-код, і ім раскажуць, як пішуцца забытыя літары.

Пётр I вучыўся па беларускім буквары

Прыкладна чатырыста гадоў таму беларусы першымі ў свеце прыдумалі буквар. Пісаць вучылі і вучыліся і раней, але буквароў не было.

“Буквар – адзін з брэндаў Беларусі. Беларусы ў свой час прыдумалі і выдалі першую ў свеце кнігу з назвай «Буквар». У 2018 годзе мы прэзентавалі тут кнігу з такой назвай”, – расказвае на прэзентацыі новага буквара намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.

Першы ў свеце буквар.jpg
Першы ў свеце буквар

У свеце застаецца ўсяго адна копія арыгінала першага беларускага буквара. І ён знаходзіцца за мяжой. Суша асабіста знайшоў яе і алічбаваў, гэтую алічбаваную копію прывёз у Беларусь.

“Пісаць вучыліся і раней. Алфавітныя запісы былі на сценах храмаў, былі створаны шматлікія граматыкі, але са стварэння першага «Буквара» пачалася новая эпоха. З таго часу з’явілася мноства буквароў на розных мовах”.

Суша нагадвае, што самыя папулярныя буквары ў розных краінах на працягу многіх стагоддзяў ствараліся беларусамі або пад уплывам беларусаў. Буквар для Пятра I, напрыклад, падрыхтаваў Сімяон Полацкі.

Стваральнікам новага беларускага буквара пажадалі, каб праз чатырыста гадоў пра калектыў аўтараў сказалі – ну да чаго ж былі таленавітыя людзі!

Крыніца: Budzma.by

Чытайце таксама:

Адбылася прэзентацыя новага буквара!

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам