ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да 100-годдзя з дня нараджэння Веры Іванаўны Партновай
17 верасня 1939 года ў лёсе беларускага народа: да Дня народнага адзінства

З'явілася кніга пра легендарны беларускі гурт “Neuro Dubel”

З'явілася кніга пра легендарны беларускі гурт “Neuro Dubel”
Іншыя навіны

Першая ў гісторыі біяграфія легендарнага панк-гурта “Neuro Dubel”, напісаная са слоў яго ўдзельнікаў і выдадзеная напярэдадні 30-годдзя першага канцэрта калектыву, апавядае аб малавядомых фактах з жыцця музыкаў гурта розных перыядаў, творчых пошуках і першых кроках да поспеху.

Ivashyn.jpgКніга дыхае цудоўным, п’янлівым і акрыляючым водарам свабоды і мноства магчымасцей, якія дала нам яшчэ зусім юная Рэспубліка Беларусь. Узгадваць падрабязнасці даўніх падзей было цікава. Спадзяюся, у чытачоў узнікне такое ж цёплае пачуццё.
Максім Івашын, клавішнік гурта

Аўтары, Павел Валатовіч і Аляксей Кавалёў, падкрэсліваюць, што выданне прысвечана не фронтмену Аляксандру Куллінковічу, а гурту ў цэлым. Яны правялі больш за 60 гадзін інтэрв’ю і сабралі самыя яркія і цікавыя ўспаміны ўдзельнікаў гурта розных гадоў, іх сваякоў і сяброў, журналістаў і музыкаў сяброўскіх гуртоў. Такім чынам, у аснове – інтэрв’ю з трыццаццю двума героямі. Кніга вяртае ў часы, калі музыкі былі на піку сваёй папулярнасці.

Назва “Огромная тень дождевого червя: почти правдивая история группы Neuro Dubel адсылае да вядомай песні “Полцарства”, а таксама да альбома 2002 года “Правдивая история о том, как у Карлсона угнали комбинезон”. Гісторыя ў кнізе “почти правдивая”, таму што пра адны і тыя ж падзеі розныя суразмоўцы тут расказваюць па-рознаму.

neuro-dubel.jpg

Вокладку зрабіла Наталля Паваляева – аўтарка вокладак першых альбомаў "Neuro Dubel".

ZSUNB-Okhotnik-i-saygak.jpg

Павел Валатовіч некалі займаўся фан-сайтам гурта і пэўны час адміністраваў афіцыйны сайт “Neuro Dubel”. Кнігу пачаў пісаць яшчэ ў сярэдзіне 2000-х. Вярнуцца да матэрыялу давялося пасля смерці бэк-вакаліста Юрыя Навумава ў мінулым годзе.

Паводле маіх асабістых уражанняў, недзе з 1998 да 2003 года, калі вынесці за дужкі N.R.M. і “Ляписа Трубецкого”, гэта быў самы папулярны беларускі гурт. Менавіта гэты час я заспеў, калі пачаў слухаць “Neuro Dubel” сам. Я быў сведкам таго, як літаральна за некалькі гадоў ад падвалаў і непрафесійных кватэрных запісаў яны прыйшлі да піку папулярнасці. Амаль што праз дваццаць гадоў мы змаглі ментальна вярнуцца ў тыя часы.

Павел згадвае, як адзін з першых чытачоў, сябар Аляксандра Кулінковіча, падзяліўся, што кніга стварае ўражанне, быццам ты сядзіш з яе героямі ля вогнішча і слухаеш гісторыі, якія яны табе апавядаюць.

Нам было важна расказаць пра кожнага і па магчымасці з кожным пагаварыць. Мы ніколі не мелі непасрэднага дачынення да гурта і гэта добра, бо дазволіла нам быць максімальна незалежнымі ад сваіх уласных ацэнак. Ад сябе мы сказалі ўсяго толькі некалькі слоў у пачатку.
Аляксей Кавалёў

У ліку іншага з гэтай кнігі чытач даведаецца:

  • колькі разоў Куллінковіч быў у кроку ад смерці і колькі разоў гурт “Neuro Dubel” мог разваліцца назаўсёды
  • як пісаліся “дамашнія” альбомы і ў якіх умовах здымаліся першыя кліпы
  • як з’явіўся і знік клуб “Три поросёнка”
  • kullinkovich-tikhanovich.jpg

  • як Паплаўская і Ціхановіч сталі для музыкаў “цёткай Ядзяй і дзядзькам Сашам”
  • Jadviha.jpgІ зараз, калі заходжу ў які-небудзь велізарны гандлёвы цэнтр, успамінаецца гісторыя пра няшчаснага, які заблукаў ва ўнівермагу з песні “Петрова, подай воды”. Памятаю таксама, у часы рэкламы вядомага чаю “нейрадзюбельскі” “Чай Липтон” у пэўным сэнсе пераплюнуў папулярны тады рэкламны слоган. Ну і, вядома, вясной дзьмухаўцы заўсёды нагадваюць пра дзіўна “жывучыя” песні гурта.
    Ядвіга Паплаўская, народная артыстка Беларусі
  • колькі разоў “дзюбеля” спрабавалі заваяваць расійскую публіку і што з гэтага выйшла
  • што такое “туземскі ром” і чаму ён такі важны
  • каму прысвечана песня “Крутой”
  • хто ж такая на самой справе Пятрова
  • што будзе, калі патэлефанаваць Эдуарду
  • у каго былі набыты аўтарскія правы на адну з песень
  • як прайшлі самы маленькі і самы масавы канцэрт у гісторыі гурта
  • як Юра Навумаў апынуўся ў турме, а Стасік вучыў віртуоза правільна трымаць гітару
  • колькі разоў гурт выступаў “пад фанеру”
  • як “Neuro Dubel” упершыню трапіў на тэлеэкран…

Акрамя гэтага тут змешчаны раннія і рэдкія чорна-белыя і каляровыя фотаздымкі гурта, гістарычныя дакументы і артэфакты эпохі, большасць з якіх публікуюцца ўпершыню. Кніга стане сапраўдным падарункам для ўсіх знаўцаў творчасці Аляксандра Куллінковіча.

Прачытала на адным дыханні, з перапынкамі на “выпіць і паплакаць”, як казаў Саша. Аўтары правялі каласальную працу. Тэкст напісаны бліскуча, з трапяткой і вялікай павагай да Аляксандра Куллінковіча. Кнігу можна рэкамендаваць як верным прыхільнікам “Neuro Dubel” з далёкіх 90-х, так і тым, хто палюбіў гэты самабытны гурт зусім нядаўна, ужо без Сашы.
Алена Кулінковіч, удава Аляксандра Кулінковіча

Паводле выдавецтва “Янушкевіч”, “такой унікальнай кнігі ў выдавецтве яшчэ не выходзіла". Выданне выклікала такую цікавасць, што давялося выпусціць дадатковы наклад.

Дзякуючы гэтай кнізе многія змогуць больш даведацца пра майго бацьку і створаны ім гурт, які так шмат зрабіў для рок-культуры Беларусі.
Аляксандр Кулінковіч-малодшы, сын Аляксандра Кулінковіча

kullinkovich-z-synam.jpg

На “Рок-каранацыі-1998” “Neuro Dubel” атрымалі гран-пры. Галоўную рок-карону хлопцам уручыў не абы-хто, а сам Уладзімір Мулявін – лідар “Песняроў” і сапраўдная легенда.

ND-A.jpg

Прэзентацыя кнігі і аўтограф-сесія з музыкамі гурта розных гадоў прайшла пасля выпуску другога накладу 23 чэрвеня ў краме "Акадэмічная кніга".

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам