ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Мастацка-адукацыйныя працэсы на Беларусі стагоддзе таму
Віншуем з 60-гадовым юбілеем Рамана Сцяпанавіча Матульскага!

Загадкавыя словы беларускай мовы

Загадкавыя словы беларускай мовы
Іншыя навіны

У мінскім выдавецтве “Народная асвета” выйшла з друку цудоўная кніга вядомага беларускага паэта Міколы Чарняўскага “Загадкавыя словы беларускай мовы”.

Кніга гэта адрасавана дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, настаўнікам, выхавальнікам і ўсім, хто цікавіцца роднай мовай. А складаецца яна з вершаў-загадак з амонімамі – словамі, якія гучаць аднолькава, але маюць розныя значэнні і сэнс.

Загадкі-пазнаванкі Міколы Чарняўскага ў афармленні мастака Валянціна Макаранкі дапамогуць чытачам зрабіць самыя арыгінальныя адкрыцці ў бясконцым і вельмі цікавым свеце слоў роднай беларускай мовы.

Аўтар публікацыі: Барыс Баль.
Крыніца: Беларускае радыё Рацыя

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам