ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Эпізоды мастацкага жыцця Віцебска на старонках газет
Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця – абмяркоўваем разам

Зборнік міфаў, легенд і паданняў пра Мінск прэзентуюць 27 лютага

Зборнік міфаў, легенд і паданняў пра Мінск прэзентуюць 27 лютага
Іншыя навіны

Могуць сказаць, што ў гэтай кнізе я толькі
Склаў букет з чужых кветак, а мая тут
Толькі стужачка, якая звязвае іх.
Мішэль Мантэнь

Новую кнігу вядомага мінскага краязнаўца Уладзіміра Валажынскага “Минск в легендах, мифах и преданиях” прэзентуюць у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 27 лютага.

Minsk-VV.jpgКаля сямі гадоў карпатлівай, але захапляльнай працы пайшло ў аўтара на падрыхтоўку зборніка міфаў, легенд і паданняў пра Мінск і яго ваколіцы. Цягай да пазнання невядомага, малавывучанага, цікаўнасцю, жаданнем дакрануцца да таямніц гісторыі, дакапацца да ісціны, схаванай у скупых словах летапісаў і нешматлікіх дайшоўшых да нас дакументах, прадыктавана цікавасць аўтара да вывучэння гарадскога фальклору.

Кніга складаецца з чатырох раздзелаў. У першым прыведзены легенды, міфы, паданні, што адносяцца да перыяду ад узнікнення горада і да пачатку ХХ стагоддзя, у другім – легенды, што з’явіліся ў савецкі перыяд жыцця краіны. Трэці раздзел – тапанімічны. У чацвёртым – знайшоў адлюстраванне сучасны гарадскі фальклор, звязаны з тапанімікай, – тое, што нараджаецца на нашых вачах, абрастае падрабязнасцямі, удакладненнямі і ў такім абноўленым выглядзе, ужо ў якасці новых легенд, перадаецца нашчадкам.

Так ці інакш, гарадскія легенды з’яўляюцца нашай культурнай спадчынай, надаюць гораду свой непаўторны, унікальны каларыт, ажыўляюць яго мінулае, прымушаюць па-новаму зірнуць на яго гісторыю.

У праграме прэзентацыі:

  • творчая сустрэча з аўтарам
  • містычная аўтограф-сесія
  • казачны розыгрыш першай кнігі

Прэзентацыя адбудзецца ў атмасферы таямнічасці і абяцае быць легендарнай.

Уваход вольны!

Крыніца: Музей гісторыі горада Мінска

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам