ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да 85-годдзя з дня нараджэння З.А. Макеенка, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, эрудзіраванага і высокакваліфікаванага спецыяліста, метадыста па прызванні
Прэзентацыя кнігі “Як Мама Му сустрэла Крумкача”

Зразумелыя сімвалы

Зразумелыя сімвалы
Іншыя навіны

У выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” ўбачыла свет кніга “Сімвалы Беларусі”.

Унікальная 224-старонкавая навінка падрыхтавана сумесна з Музеем сучаснай беларускай дзяржаўнасці і прысвячаецца самым значным сімвалам Беларусі, дзякуючы якім нашу краіну ведаюць і цэняць у свеце. У кнізе на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай – прадстаўлены больш за 100 аб’ектаў і з’яў.

Гаворка ў выданні не толькі пра дзяржаўныя сімвалы краіны. Значная частка кнігі прысвечана архітэктурным аб’ектам. Сярод узгаданых славутасцей – Нясвіжскі і Мірскі замкі, архітэктурны ансамбль праспекта Незалежнасці ў Мінску, шматфункцыянальны спартыўны комплекс “Мінск-Арэна”, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Вялікі тэатр оперы і балета і многія іншыя. Духоўнымі сімваламі беларускай нацыі лічацца Крыж Еўфрасінні Полацкай, Жыровіцкі абраз Божай Маці, Тураўскае Евангелле, слуцкія паясы і некаторыя іншыя аб’екты. Да сімвалаў беларускай прыроды адносяць бусла, зубра, лён, васілёк, бульбу, а таксама Белавежскую пушчу, Бярэзінскі біясферны запаведнік, Браслаўскія азёры і жамчужыну краіны – возера Нарач.

Simval-2.jpg

У кнізе таксама распавядаецца пра людзей, якія сталі сапраўднымі сімваламі Беларусі і праславілі краіну далёка за яе межамі. Гэта пісьменнікі Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, мастакі Іван Хруцкі, Марк Шагал, Міхаіл Савіцкі, спартсмены Руслан Салей, Дар’я Домрачава і іншыя.

Simval-3.jpg

У выдавецтве мяркуюць, што кніга прыйдзецца даспадобы ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і сучаснасцю беларускай дзяржавы, гасцям і жыхарам краіны.

Аўтар публікацыі: Людміла Мінкевіч.
Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам