Раман Мiкалая Гогаля быў неаднаразова экранiзаваны. Прычым упершыню – яшчэ ў 1909 годзе. На гэты раз на шэдэўр пiсьменнiка замахнуўся расiйскi рэжысёр Рыгор Канстанцiнопальскi, якi летась экранiзаваў «Навальнiцу» Аляксандра Астроўскага. Па словах пастаноўшчыка, гэта будзе сучасная адаптацыя класiчнага твора. Цэнтральнага персанажа – аферыста Чычыкава – сыграе акцёр Яўген Цыганоў. Акрамя яго, у экранiзацыi будуць задзейнiчаны Алена Коранева, Аляксандр Робак, Дзмiтрый Дзюжаў, Мiхаiл Яфрэмаў i iншыя.
Рыгор Канстанцiнопальскi расказаў каналу «Кино ТВ», што здымкi серыяла «Мёртвыя душы» павiнны былi пачацца ў маi-чэрвенi. Рэжысёр разлiчваў на цвiценне бэзу i яблынь. Аднак з-за пандэмii здымкi прыйшлося перанесцi на некалькi месяцаў.
Канстанцiнопальскi прызнаўся таксама, што марыць зняць «Яўгена Анегiна» Аляксандра Пушкiна – так у свой час падзейнiчала на яго школьная праграма па лiтаратуры:
– Я шмат гадоў пра гэта думаю. Але не разумею, як зрабiць гэта з дапамогай кiнамовы. Таму што, калi хтосьцi чытае за кадрам гэты выдатны тэкст, гэта не кiно, гэта тэатр ля мiкрафона.
Аўтар публікацыі: Людміла Мінкевіч.
Крыніца: "СБ – Беларусь сегодня"