ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
"Жонка Купалы ратавала бацьку некалькi разоў…": пра Сяргея Грахоўскага распавядаюць яго дачка Таццяна і ўнучка Марыя
Вольга Анатольеўна Сабалеўская: 50 гадоў служэння бібліятэцы

1 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння В.К. Бандарчыка, вядомага беларускага вучонага-этнографа

1 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння В.К. Бандарчыка, вядомага беларускага вучонага-этнографа
Іншыя навіны

Васіль Кірылавіч Бандарчык (1920–2009), доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зрабіў важкі ўклад у развіццё беларускай этнаграфічнай навукі. Ён вывучаў пытанні паходжання і этнічнай гісторыі беларускага народа, гістарыяграфію традыцыйнай матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры.

Асноўныя біяграфічныя матэрыялы пра В.К. Бандарчыка, звесткі аб яго работах утрымліваюць фонды і электронныя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (электронны каталог, зводны ЭІР “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі”, фактаграфічная база даных “Беларусь у асобах і падзеях”, Нацыянальная база даных аўтарытэтных / нарматыўных запісаў).

В.К. Бандарчык – ураджэнец Слуцкага раёна, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР. У 1958 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1965 г. – доктарскую. З 1957 па 2005 г. працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы (у 1969–1976 гг. быў дырэктарам установы).

Васіль Бандарчык займаўся вывучэннем асноўных тэндэнцый развіцця беларускай этнаграфіі ХІХ – пачатку ХХ ст., прадстаўленых у даследаваннях славутых навукоўцаў (Я. Карскага, М. Доўнар-Запольскага, М. Нікіфароўскага, І. Насовіча, Е. Раманава, А. Сержпутоўскага) і навуковых таварыстваў. Ім былі напісаныя манаграфіі “Гісторыя беларускай этнаграфіі ХІХ ст.” (1964), “Гісторыя беларускай этнаграфіі, пачатак ХХ ст.” (1970), “Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі” (1972) і інш. В.К. Бандарчык з’яўляецца суаўтарам і навуковым рэдактарам кніг “Сям’я і сямейны побыт беларусаў” (1990), “Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі” (1993), адным з аўтараў энцыклапедыі “Этнаграфія Беларусі” (1989), першага тома шматтомнага выдання “Беларусы” (“Прамысловыя і рамесныя заняткі”, 1995) і аўтарам трэцяга тома (“Гісторыя этналагічнага вывучэння”, 1999). Пад яго рэдакцыяй былі апублікаваны кнігі і артыкулы пра помнікі архітэктуры і этнаграфіі, гісторыю жылля, адзення і сельскагаспадарчай тэхнікі беларусаў.

Bandarchyk-4.jpg

Дзякуючы паспяховай навукова-арганізацыйнай дзейнасці В.К. Бандарчыка ў 1980-я гг. была створана беларуская этналагічная школа. Пад яго кіраўніцтвам ажыццяўлялася праца над гісторыка-этнаграфічным атласам Беларусі, вывучаліся этнакультурныя сувязі беларусаў з украінскім і польскім народамі.

Вучоны ўваходзіў у склад Бюро Аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР, з’яўляўся членам прэзідыума Таварыства па ахове помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, старшынёй аддзялення этнаграфіі Беларускага філіяла Геаграфічнага таварыства СССР і Міжнароднага таварыства этналогіі і фальклору Еўропы. Шмат гадоў узначальваў саветы па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

У 1980 г. В.К. Бандарчыку было прысвоена званне “заслужаны работнік культуры БССР”. У 2000 г. ён быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Навуковыя ступені і званні, шматлікія ўзнагароды – пацверджанне вялікага таленту і працавітасці вучонага.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

17 Вер 2020

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Па старонках беларускага календара

111