ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.Н. Дышыневіч
Яны звар’яцелі ці што?! Гэта каманда год таму пачала выдаваць друкаваныя часопісы – іх усе адгаворвалі, а ў іх крута атрымліваецца!

111 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі

111 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі
Іншыя навіны

31 мая 1909 г. адбылося адкрыццё і першае пасяджэнне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (ВВАК). Яна стала навуковым, культурным, адукацыйным цэнтрам, вакол якога групавалася мясцовая інтэлігенцыя.

muzh-himnazija.jpg

Камісія праіснавала да 1919 г. Актыўна займалася вывучэннем і папулярызацыяй гісторыі роднага краю, правядзеннем археалагічных даследаванняў і раскопак, зборам музейных калекцый, аховай помнікаў гісторыі і культуры, выяўленнем старажытных рукапісаў і дакументаў, арганізацыяй экскурсій. Па яе ініцыятыве былі адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут і Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Пры ВВАК функцыянавалі бібліятэка, архіў і музей. Выдаваліся працы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, археалогіі Віцебшчыны, перыядычны зборнік “Труды Витебской учёной архивной комиссии” (кн. 1, 1910), “Полоцко-Витебская старина” (3 выпускі, 1911–1916).

Персанальны склад камісіі (старшыні, ганаровыя і правадзейныя члены, члены-супрацоўнікі, а таксама іншыя асобы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі) – больш за 400 чалавек. Гэта былі вядомыя людзі таго часу (вучоныя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, ваеначальнікі, святары, землеўладальнікі, калекцыянеры), а таксама мясцовыя навукоўцы, педагогі, краязнаўцы, чыноўнікі. Сярод удзельнікаў камісіі – В.С. Арсеньеў, К.І. Ціхаміраў, А.П. Сапуноў, У.К. Стукаліч, І.І. Далгоў, С.П. Сахараў, К.А. Змігродскі, М.Я. Нікіфароўскі, М.В. Анцаў, Д.С. Леанардаў, У.Г. Краснянскі, В.П. Федаровіч, М.І. Зорын і многія іншыя.

ВВАК падтрымлівала сувязі з вялікай колькасцю навуковых арганізацый. Ёй дасылалі свае выданні больш за 100 устаноў, у тым ліку Імператарская Санкт-Пецярбургская акадэмія навук, Каліфарнійскі ўніверсітэт, Нью-Ёркская публічная бібліятэка, Маскоўскі ўніверсітэт, Бібліятэка Румянцаўскага музея, шэраг губернскіх статыстычных камітэтаў і вучоных архіўных камісій.

Камісія на свой час мела важнае значэнне для развіцця айчыннага архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства, музеязнаўства, гістарычнай бібліяграфіі, кнігазнаўства і бібліятэчнай справы.

Гэта шматбакова паказана ў мультымедыйным выданні “Деятельность Витебской ученой архивной комиссии (1909–1919): документы и материалы” (Мінск, 2017). На кампакт-дыску прадстаўлены разнастайныя матэрыялы: хроніка падзей, асноўныя вехі гісторыі ВВАК; артыкулы пра яе структурныя падраздзяленні (камітэты, бібліятэку, музей, архіў і інш.); бібліяграфічны паказальнік работ камісіі і прысвечаных ёй публікацый; лічбавыя копіі выданняў, архіўных дакументаў, музейных экспанатаў; біяграфічныя даведкі амаль пра ўсіх персон, звязаных з дзейнасцю ўстановы; выявы, фотаздымкі і іншыя цікавыя матэрыялы. Работа над выданнем вялася Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў супрацоўніцтве з Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна, кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, Віцебскім абласным краязнаўчым музеем у рамках навукова-даследчай работы “Віртуальная рэканструкцыя дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі”.

Disk.jpg

Бібліяграфічная інфармацыя пра дакументы, што маюць дачыненне да Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, адлюстравана таксама ў электронным каталогу НББ і ў зводным ЭІР “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі”. Фактаграфічныя звесткі змешчаны ў базе даных “Беларусь у асобах і падзеях” і Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных / нарматыўных запісаў.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам