ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Значок, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу
Мой Караткевіч

180 гадоў з дня нараджэння Ю.Ф. Крачкоўскага

180 гадоў з дня нараджэння Ю.Ф. Крачкоўскага
Іншыя навіны

Крачкоўскі Юльян (Ульян) Фаміч (25 ліпеня 1840 – 25 ліпеня 1903) – фалькларыст, этнограф, гісторык, археограф, педагог, дзейнасць якога супала з уздымам цікавасці да краязнаўства, вывучэння вусна-паэтычнай творчасці, побыту, звычаяў і абрадаў беларускага народа.

Асноўныя біяграфічныя матэрыялы пра вучонага, звесткі аб яго працах можна атрымаць, карыстаючыся фондамі і электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (электронны каталог, зводны ЭІР “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі”).

Юльян Крачкоўскі нарадзіўся ў сяле Азяты Кобрынскага павета (цяпер Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы, Віленскай духоўнай семінарыі, Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Адмовіўся ад духоўнага сану і на працягу амаль 30 гадоў працаваў выкладчыкам Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, інспектарам народных вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі, дырэктарам Полацкай настаўніцкай семінарыі, Віленскага настаўніцкага інстытута, Туркестанскай настаўніцкай семінарыі.

З 1888 па 1902 г. Ю.Ф. Крачкоўскі ўзначальваў Віленскую археаграфічную камісію. Быў таксама старшынёй Часовай камісіі па ўладкаванні Віленскай публічнай бібліятэкі і музея. Удзельнічаў у арганізацыі IX археалагічнага з’езда ў Вільні (1893). Іншыя біяграфічныя звесткі можна знайсці ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях” і Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных / нарматыўных запісаў.

Цікавасць да этнаграфіі і фальклору праявілася ў Юльяна Крачкоўскага ў самым пачатку педагагічнай дзейнасці. Яго асноўнымі этнаграфічнымі працамі сталі “Очерки быта западнорусского крестьянина” (1869) і “Быт западнорусского селянина” (1874), у іх аўтар глыбока даследаваў паўсядзённае жыццё, сямейныя і каляндарна-аграрныя абрады, народныя песні, павер’і і забабоны, прыказкі і прымаўкі беларусаў. Шэраг этнаграфічных артыкулаў вучонага быў надрукаваны ў газеце “Виленский вестник”.

Krachkouski-2.jpg

Юльян Фаміч цікавіўся не толькі педагогікай і этнаграфіяй, але і гісторыяй. Ён аўтар прац “Старая Вильна до конца XVII столетия”, “Очерки из русской истории”, публікацый па гісторыі уніяцкай царквы. Быў складальнікам зборніка “Исторический обзор деятельности Виленского учебного округа за первый период его существования, 1803–1832” (1903), рэдактарам двух тамоў “Археографического сборника документов”. Пад кіраўніцтвам Ю.Ф. Крачкоўскага Віленская археаграфічная камісія выдала 14 тамоў старажытных актавых дакументаў. У падрыхтоўцы і рэдагаванні некаторых з іх ён прымаў непасрэдны ўдзел.

Біяграфічныя і бібліяграфічныя матэрыялы пра вучонага змешчаны таксама ў мультымедыйным выданні, прысвечаным Віленскай археаграфічнай камісіі, якое Нацыянальная бібліятэка Беларусі выпусціла ў 2017 г. На сайце Жабінкаўскай ЦБС (спасылка на рэсурс прадстаўлена і ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі) ёсць персанальная старонка, прысвечаная вядомаму земляку.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам