ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Гісторыя, інтэрв’ю, экскурсіі ды іншыя цікавосткі – топ відэа пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – для дыстанцыйнага абслугоўвання карыстальнікаў

22 мая – 120 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага Мікалая Іванавіча Каспяровіча

22 мая – 120 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага Мікалая Іванавіча Каспяровіча
Іншыя навіны

Славуты беларускі навуковец М.І. Каспяровіч (1900–1937) пакінуў значны след у гісторыі культуры Беларусі. Яго цікавілі літаратура і мова, архітэктура і жывапіс, гісторыя і этнаграфія, але найбольшую вядомасць ён атрымаў як выдатны краязнаўца і арганізатар беларускага краязнаўчага руху першай трэці ХХ ст.

Нарадзіўся вучоны ў маёнтку Ізабалёва Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). Пасля заканчэння ў 1921 г. літаратурна-мастацкага аддзялення Мінскага педагагічнага інстытута працаваў ва ўстановах народнай асветы. Выступіў ініцыятарам стварэння Віцебскай філіі Усебеларускага літаратурнага аб’яднання “Маладняк” і Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства. За кароткі час гэтымі арганізацыямі пры вельмі актыўным удзеле М. Каспяровіча быў падрыхтаваны шэраг грунтоўных выданняў, сярод якіх, напрыклад, зборнікі навуковых прац пад агульнай назвай “Віцебшчына”.

З 1926 г. М. Каспяровіч стаў навуковым сакратаром Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце і сакратаром краязнаўчага часопіса “Наш край”. Ён прымаў удзел у шматлікіх раённых, акруговых, рэспубліканскіх і ўсесаюзных нарадах і з’ездах, навуковых экспедыцыях, рэдактаваў прысланыя з рэгіёнаў краязнаўчыя матэрыялы.

Nash-kraj.jpg

Навуковая дзейнасць М. Каспяровіча была вельмі плённай. Ён апублікаваў больш за 230 прац – манаграфій, артыкулаў, рэцэнзій, навуковых паведамленняў, прысвечаных мовазнаўству, гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва, тэатру, літаратуры. Самай значнай працай, якой аддана займаўся навуковец на працягу цэлага дзесяцігоддзя, стала кніга “Краязнаўства”.

На жаль, не ўсе падрыхтаваныя М. Каспяровічам навуковыя працы пабачылі свет. Вучоны стаў адной з палітычных ахвяр другой паловы 1930-х гг. Аднак і тое, што было створана і апублікавана, не страціла сваёй навуковай каштоўнасці па сённяшні дзень.

Bel-architektura.jpg

Бібліяграфічныя звесткі пра творы М. Каспяровіча, а таксама біяграфічныя матэрыялы, што захоўваюцца ў фондах НББ, адлюстраваны ў электронным каталогу НББ. У зводным электронным інфармацыйным рэсурсе “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі” можна дадаткова знайсці інфармацыю і пра тыя выданні, якіх няма ў бібліятэках нашай краіны. Больш падрабязныя звесткі аб жыцці і дзейнасці М.І. Каспяровіча шукайце ў беларусазнаўчай фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам