ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Да 190-годдзя з дня нараджэння вялікага графіка Гюстава Дарэ
Адам Мальдзіс – верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый Францыска Скарыны – застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў

Адзін з найбуйнейшых кампазітараў Беларусі ХХ стагоддзя

Адзін з найбуйнейшых кампазітараў Беларусі ХХ стагоддзя
Іншыя навіны

6 студзеня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння беларускага кампазітара Льва Майсеевіча Абеліёвіча (1912–1985). Яго разнастайная па жанрах, багатая па змесце і сродках выразнасці музыка з'яўляецца значным укладам у беларускае мастацтва.

Леў Майсеевіч Абеліёвіч нарадзіўся 6 студзеня 1912 г. у Вільні ў сям’і служачага. Бацькі далі свайму сыну магчымасць атрымаць сярэднюю і музычную адукацыю, паступіць на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Аднак на стадыі падрыхтоўкі дыплома Леў прыняў рашэнне пакінуць універсітэт. Галоўнай прычынай з’яўлялася любоў юнака да музыкі, да якой быў шчыра і моцна прывязаны. Ён вельмі захапляўся беларускімі, літоўскімі, польскімі песнямі, музыкай Чайкоўскага і Рахманінава, Бетховена і Шапэна, чытаў кнігі пра знакамітых кампазітараў. У 1935 г. Леў Абеліёвіч стаў студэнтам Варшаўскай кансерваторыі. Яго мэтанакіраванасць, талент, настойлівае жаданне тварыць дазволілі адначасова навучацца на фартэпіянным факультэце і ў класе кампазіцыі вядучага прафесара кансерваторыі К. Сікорскага. Сярод студэнцкіх работ Л. Абеліевіча – рамансы, фартэпіянныя творы, Уверцюра для сімфанічнага аркестра.

Пасля ўз’яднання Беларусі ён атрымаў магчымасць пераехаць у Мінск. Працуючы педагогам музычнай школы, адначасова працягваў музычную адукацыю ў класе кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якую скончыў у 1941 г.

Напачатку Вялікай Айчыннай вайны малады кампазітар быў мабілізаваны ў рады Савецкай арміі: вучыўся ў школе артылерыстаў, служыў у палкавым ансамблі, каля двух гадоў быў памочнікам назіральніка ў аэрагеадэзічным атрадзе. У 1944 г. па выкліку камітэта па справах мастацтваў пры СНК БССР Л.А. Абеліёвіч пераехаў у Маскву. Працаваў адначасова хормайстрам у калектывах мастацкай самадзейнасці і педагогам па класе фартэпіяна ў музычнай школе, працягваючы ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства як кампазітар у класе прафесара Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі Н.Я. Мяскоўскага. Створаныя ў гэты перыяд скрыпічныя п'есы Л. Абеліёвіча мелі вялікі поспех. На думку Д. Ойстраха, у камерных сачыненнях майстра – струнным квартэце, санатах для фартэпіяна, Сюіце на беларускія народныя тэмы, рамансах і песнях – выявіліся ўласцівыя маладому аўтару майстэрства, веданне інструмента, мастацкі густ.

Пасля вяртання ў 1951 г. у Мінск пачаўся новы этап у жыцці і творчасці Л.М. Абеліёвіча. Паспяховай і плённай была яго праца ў вакальных жанрах. Цікавасць да нацыянальнага песеннага фальклору, творчасці беларускіх паэтаў (М. Танка, Я. Коласа, А. Бачылы і інш.) праявілася ў харавых паэмах a capella. Сярод камерна-інструментальных, камерна-вакальных і харавых твораў 1950-х гг. сапраўдным шэдэўрам сталі Арыя для скрыпкі і камернага аркестра і Трэцяя саната для фартэпіяна.

2-Abieliovič.jpg

У 1960-я гг. Л.М. Абеліёвіч стварыў чатыры сімфоніі. У іх выявіліся характэрныя драматургічныя прыёмы і найбольш блізкія кампазітару прынцыпы сімфанізму. Прэм'ера Першай сімфоніі адбылася ў сакавіку 1962 г. на IV з'ездзе кампазітараў БССР.   

У 1970–1980 гг. разам з буйнымі аркестравымі і камерна-інструментальнымі творамі кампазітар надаваў вялікую ўвагу жанру раманса. У гэты перыяд ім створаны арыгінальныя рамансы на вершы Я. Коласа, Цёткі, А. Пушкіна, Ф. Цютчава і інш.

3-Abieliovič.jpg

Леў Майсеевіч Абеліёвіч – адзін з тых людзей, хто перажыў вайну. Таму нядзіўна, што асноўная тэма яго творчасці – нянавісць да тых страшных падзей. Памяць аб перанесеных пакутах, ахвярах фашызму, гераізме знайшлі глыбокае адлюстраванне ў цыкле п’ес для фартэпіяна "Фрэскі", вакальных цыклах "Ваенныя балады" і "Партызанскія балады", у Другой сімфоніі.

4-Abieliovič.jpg

Музыка Л.М. Абеліёвіча набыла вядомасць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Ён быў прызнаны адным з вядучых кампазітараў краіны, у 1963 г. стаў заслужаным дзеячам мастацтваў СССР, у 1972 г. узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны", ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і СССР. Творы кампазітара ўваходзілі ў рэпертуар вядучых калектываў і выканаўцаў рэспублікі.

Музыка Л.М. Абеліёвіча аказала значны ўплыў на фармаванне музычнай культуры Беларусі. Яго творы і сёння не перастаюць здзіўляць высокім прафесійным майстэрствам, шчырасцю пачуццяў, яркай мастацкай самабытнасцю.

Інфармацыю аб жыцці і дзейнасці выбітнага кампазітара можна знайсці ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам