ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Вывучаем расліны разам з Гары Потэрам
Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі

Да 180-годдзя загадкавага Альгерда Абуховіча

Да 180-годдзя загадкавага Альгерда Абуховіча
Іншыя навіны

У гісторыю беларускай літаратуры Альгерд Рышардавіч Абуховіч (псеўданім Граф Бандынэлі, даты жыцця 6 жніўня 1840 – 22 жніўня 1898) увайшоў як паэт, пісьменнік-рэаліст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі.

Нарадзіўся ён у маёнтку Калацічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) у радавітай і багатай памешчыцкай сям’і. Быў нашчадкам старажытнага роду Абуховічаў, а продкі па мацярынскай лініі мелі італьянскае паходжанне. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, паступіў у Слуцкую кальвінісцкую гімназію. Прыкладна з 1855 г. Альгерд жыў за мяжой. Вучыўся ў Жэневе і Парыжы, шмат падарожнічаў па Францыі, Італіі, Германіі, бліжэй знаёміўся з мовай, культурай і літаратурай гэтых краін, сустракаўся з многімі выдатнымі людзьмі таго часу.

Па некаторых звестках, не пацверджаных архіўнымі крыніцамі, А. Абуховіч прыняў удзел у паўстанні 1863–1864 гг., за што быў сасланы ў Сібір. Па вяртанні на радзіму пасяліўся ў Слуцку, жыў там вельмі сціпла, займаўся рэпетытарствам і літаратурнай творчасцю.

Больш падрабязныя біяграфічныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы пра пісьменніка можна атрымаць, карыстаючыся фондамі і электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (электронны каталог, фактаграфічная база даных “Беларусь у асобах і падзеях”, Нацыянальная база даных аўтарытэтных / нарматыўных запісаў).

Найбольш ярка талент А. Абуховіча праявіўся ў напісанні баек. Характэрна, што для сваіх твораў ён абраў менавіта беларускую мову. На жаль, пры жыцці А. Абуховіча яго байкі не друкаваліся і да нашага часу дайшлі толькі некаторыя з іх (”Ваўкалак”, “Старшына”, “Суд”, “Воўк і лісіца”). Асобае месца ў творчасці пісьменніка займаюць мемуары (1894), якія вызначаюцца цікавым зместам, каларытнасцю замалёвак, народнай мовай, свабоднай формай апавядання, выяўляюць глыбокую сувязь з народнай культурай. У іх адлюстраваны многія бакі тагачаснага жыцця. Фрагменты мемуараў былі надрукаваны ў 1916 г. у віленскай газеце “Homan”. Дзякуючы глыбокаму веданню замежнай культуры і літаратуры, бліскучаму валоданню асноўнымі еўрапейскімі мовамі А. Абуховіч стаў сапраўдным майстрам мастацкага перакладу. Ён перакладаў на беларускую мову творы І.В. Гётэ, Ф. Шылера, В. Гюго, Дж. Байрана, А. Дантэ, А.С. Пушкіна, М.Ю. Лермантава, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай і іншых (пераклады распаўсюджваліся ў рукапісах).

На думку Р. Родчанкі, даследчыка жыцця і творчасці А. Абуховіча, пасля смерці пісьменніка яго рукапісы, архіў, шматлікія кнігі з асабістай бібліятэкі або спалілі, або здалі ў макулатуру. Асобныя рукапісы-аўтографы знаходзяцца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы і Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы ў Варшаве.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Крыніца ілюстрацыі:

Партрэт Альгерда Абуховіча-Бандынэлі, створаны мастаком М. Вецікам // Альгерд Абуховіч-Бандынэлі : нарыс жыцця і творчасці / Рыгор Родчанка. – Мінск, 1984.
Навіны

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

17 Вер 2020

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Па старонках беларускага календара

111