ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”
“Кожны дзень думай аб тым, што ў нас наперадзе шчасце”. Правілы жыцця Янкі Купалы

Да 240-годдзя славутага жывапісца Яна Дамеля

Да 240-годдзя славутага жывапісца Яна Дамеля
Іншыя навіны

Ян Крыстаф Дамель (1780–1840) пакінуў значны след у беларускім выяўленчым мастацтве. Пра ранні перыяд яго жыцця вядома не вельмі многа.

Нарадзіўся ён у Курляндыі ў сям’і купца. У 1799–1809 гг. вучыўся на факультэце літаратуры і прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітета. Быў вучнем вядомых мастакоў Францішка Смуглевіча і Яна Рустэма. Атрымаўшы ступень магістра, некаторы час працаваў ад’юнктам на кафедры малюнка і жывапісу. Паралельна з вучобай і працай ва ўніверсітэце займаўся творчасцю.

У 1815 г. Я. Дамель апынуўся пад следствам па ўзбуджанай справе супраць віленскіх фальшываманетчыкаў. Быў неабгрунтавана асуджаны і ў 1820 г. адпраўлены ў Сібір (Табольск, Томск, Енісейск). Пасля заканчэння ссылкі ў 1822 г. прыехаў у Мінск, дзе жыў і працаваў да канца сваіх дзён.

Damel_2.jpg

Творчасць Я. Дамеля сфарміравалася ў большай ступені пад уплывам класіцызму. Віленскі і мінскі перыяды былі надзвычай плённымі і паспяховымі для мастака. За гэтыя гады напісаны некалькі дзясяткаў жывапісных палотнаў і графічных выяў. Асноўная тэматыка гістарычных работ Я. Дамеля звязана з мінулым Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай: “Гібель князя Панятоўскага”, “Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам”, “Смерць Глінскага ў няволі”, “Твардоўскі паказвае Жыгімонту Аўгусту цень яго жонкі Барбары”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.”, “Вызваленне Тадэвуша Касцюшкі з няволі”.

Значную колькасць работ Я. Дамеля складаюць творы на рэлігійныя і міфалагічныя сюжэты: “Хрыстос, які нясе крыж”, “Хрыстос і самарыцянка”, “Палажэнне ў труну”, “Святая Дзева з дзіцем”, “Хрышчэнне славян” і інш.

Мастаком напісана мноства партрэтаў, сярод якіх не толькі выявы знатных асоб (Д. Радзівіла, К. Тышкевіча, І. Храптовіча, М. Сперанскага і інш.), але і людзей з народа.

Вялікае месца ў творчасці Я. Дамеля займаў пейзаж. Мастак часта маляваў родную прыроду, але асабліва выразныя і эмацыянальныя пейзажы напісаны ім у сібірскай ссылцы. Сярод работ майстра ёсць таксама замалёўкі Мінска і яго ваколіц (“Вадзяны млын”, “Дрэвы пад вадой”).

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ёсць шэраг публікацый, прысвечаных аналізу творчасці Я. Дамеля, даведацца пра іх можна праз Электронны каталог. Біяграфічныя звесткі прадстаўлены ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях” і Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым адзелам бібліяграфіі.

Навіны

Пра папаўненне фондаў бібліятэкі ўнікальнымі выданнямі – у эфіры тэлеканала СТБ

4 Жні 2020

У рамках дабрачыннага праекта “Кнізе – другое жыццё”, які ажыццяўляецца кампаніяй ТАА “БЕЛГІПС-ЭКА”, фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся чатырма каштоўнымі фаліянтамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Радзіма і яе лёс: асэнсаванне творчасці Рыгора Барадуліна

4 Жні 2020

Юныя чытачы актыўна прынялі ўдзел у конкурсе да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які арганізавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Прадстаўляем частку творчых работ канкурсантаў, прысвечаных тэме “Радзіма і яе лёс”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пра бібліятэку анлайн і “жыўцом” – на тэлеканале “РТР-Беларусь”

3 Жні 2020

У сувязі з успышкай каранавіруснай інфекцыі Нацыянальная бібліятэка Беларусі была зачынена. Аднак супрацоўнікі “алмаза ведаў” не дазволілі сабе расслабіцца ў гэты перыяд, бо пачаўся пік вучэбнай дзейнасці – уся праца праводзілася ў рэжыме анлайн.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чытай на мове: сусветная літаратура па-беларуску

4 Жні 2020

Інтарэс да кніг на беларускай мове павялічваецца з кожным годам. Прычым, чытачы не абмяжоўваюцца нашай класікай – попыт ёсць і на сусветную літаратуру ў перакладзе. Многія замежныя бестселеры можна знайсці на рускай, але ж выдавецтвы ўсё больш публікуюць па-беларуску.

Аўтарскі погляд

1 Жні 2020

Паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, крытык. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, заслужаны работнік культуры. Гэта ўсё – Сяргей Грахоўскі.

Навіны бібліятэк

2 Жні 2020

Паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, крытык. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, заслужаны работнік культуры. Гэта ўсё – Сяргей Грахоўскі.

Навіны бібліятэк

1 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння В.К. Бандарчыка, вядомага беларускага вучонага-этнографа

1 Жні 2020

Васіль Кірылавіч Бандарчык (1920–2009), доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зрабіў важкі ўклад у развіццё беларускай этнаграфічнай навукі. Ён вывучаў пытанні паходжання і этнічнай гісторыі беларускага народа, гістарыяграфію традыцыйнай матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры.

Па старонках беларускага календара

31 Ліп 2020

Паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, крытык. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, заслужаны работнік культуры. Гэта ўсё – Сяргей Грахоўскі.

Навіны бібліятэк

111