ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Метадычны семінар для бібліятэкараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
Электронная калекцыя твораў беларускіх пісьменнікаў на ўзбекскай мове перададзена ў Нацыянальную бібліятэку

“Мастацкай літаратуры” – 50

“Мастацкай літаратуры” – 50
Іншыя навіны

1972 год – дата стварэння аднаго з самых вядомых выдавецтваў нашай краіны, задачай якога стаў клопат пра беларускую кнігу, яе запатрабаванасць не толькі ў краіне, але і за мяжой.

У 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва “Беларусь” была створана самастойная спецыялізаваная выдавецкая ўстанова, якая атрымала назву “Мастацкая літаратура”. Магістральным кірункам яе дзейнасці быў вызначаны выпуск высакаякаснай кніжнай прадукцыі, скіраванай на рост інтэлектуальнага патэнцыялу краіны, павышэнне цікавасці да чытання як да надзвычай важнага фактару развіцця нацыянальнай культуры. Менавіта з дзейнасцю выдавецтва звязана актывізацыя выпуску арыгінальных твораў беларускіх пісьменнікаў на беларускай, рускай і замежных мовах, твораў замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову, збораў твораў і выбраных твораў, кніг па літаратуразнаўстве і крытыцы.

У “Мастацкай літаратуры” былі арганізаваны рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, перакладной літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР. Новае выдавецтва годна прадставіла першыя тамы збораў твораў Я. Коласа і К. Чорнага, паэму А. Куляшова “Далёка да акіяна”, кнігі вершаў А. Гурло, А. Русака і інш. Многія выданні выходзілі ў кніжных серыях, кожная з якіх мела сваё прызначэнне, свой сэнс: “Першая кніга паэта”, “Першая кніга празаіка”, “Паэзія народаў свету”, “Бібліятэка замежнай мовы”. Пазней былі ўтвораны новыя серыі: “Скарбы сусветнай літаратуры”, “Памяць”, “Беларуская паэзія ХХ стагоддзя”, “Беларуская проза ХХ стагоддзя” і інш.

Mastlit-5.jpg

“Мастацкая літаратура” ўпершыню ў практыцы беларускага кнігавыдання асвоіла выпуск мініяцюрных кніг. Першымі з іх сталі беларускамоўныя зборнікі вершаў Я. Коласа і Я. Купалы, выдадзеныя ў 1972 годзе ў фармаце 65х80 мм да 90-годдзя з дня нараджэння паэтаў. Апублікаваны таксама паэма Я. Купалы “Тарасова доля” (66х96 мм), зборнік вершаў П. Броўкі “Ты – мая пчолка”, балада А. Міцкевіча “Свіцязянка” (65х68 мм) і інш. Усе падобныя выданні маюць высокую мастацкую каштоўнасць, якаснае паліграфічнае выкананне, арыгінальнае афармленне. У 1990-я гады менавіта ў “Мастацкай літаратуры” ўпершыню былі надрукаваны факсімільныя выданні М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка і інш.

Mastlit-6.jpg

У пачатку XXI стагоддзя ў выдавецтве адбыліся структурныя змены: да яго далучылася заснаванае ў 1981 годзе выдавецтва “Юнацтва”. Пачынаючы з 2002 года “Мастацкая літаратура” значна актывізавала сваю дзейнасць як асноўны дзяржаўны выдавец беларускай мастацкай літаратуры і літаратуры для дзяцей і юнацтва. Яе рэпертуар пашырыўся за кошт выпуску навуковай, навукова-папулярнай, вытворча-практычнай, вучэбнай, масава-палітычнай і даведачнай літаратуры. Стратэгія выдавецтва – пошук новых перспектыўных аўтараў, выданне арыгінальных твораў і кніжных серый ва ўсіх жанрах мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, распаўсюджванне іх на кніжным рынку.

Сёння “Мастацкая літаратура” трымае марку аднаго з самых прэстыжных выдавецтваў Беларусі. Тое, што выходзіць у ім, нясе на сабе знак якасці, што пацвярджаецца перамогай у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. У 2019 годзе ўзнагародамі ў розных намінацыях конкурсу “Мастацтва кнігі” былі адзначаны зборнікі твораў “Ни к чему быть одному” В. Паліканінай, “Зямля бацькоў, святая…” (серыя “100 вершаў”), “Пялёсткі лотаса і хрызантэмы: сто паэтаў Кітая ХХ стагоддзя” і інш. Калектыў установы няспынна працуе над удасканаленнем выдавецкага працэсу, рэалізацыяй новых праектаў, плённа супрацоўнічае з вядомымі пісьменнікамі і мастакамі, адкрывае новыя імёны.

Mastlit-7.jpg

Інфармацыю пра выдавецтва можна знайсці на сайце “Мастацкай літаратуры”, а таксама ў анлайн-энцыклапедыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам