ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Наш Караткевіч: 90 хвілін з жыцця творцы
У Оршы да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча з’явіцца мурал, прысвечаны класіку

21 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Уладзіміравіча Сцепанюка, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1961 па 1968 год

21 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Уладзіміравіча Сцепанюка, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1961 па 1968 год
Іншыя навіны

Нарадзіўся Фёдар Уладзіміравіч у 1905 г. у в. Чэрск Брэсцкага раёна Беларускай ССР. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. ён з бацькамі пераехаў у с. Яфімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерні. Там ужо з 11-гадовага ўзросту Фёдар на працягу 5 гадоў працаваў пастухом па найму.

У 1921 г. сям’я вярнулася ў Беларусь у г. Барысаў. Ф.У. Сцепанюк праз біржу працы быў накіраваны рабочым на запалкавую фабрыку “Чырвоная Бярэзіна” (цяпер – “Барысаўдрэў”). Ужо з гэтага моманту ён актыўна ўключыўся ў камсамольскую і партыйную працу, адначасова з’яўляючыся сакратаром камсамольскай арганізацыі, членам Фабкама і Барысаўскага павятовага камітэта Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі (ЛКСМБ). У гэты ж час Фёдар Уладзіміравіч стаў байцом часці асобага прызначэння і пачаў удзельнічаць у барацьбе з бандытызмам.

З 1925 па 1933 год Фёдар Уладзіміравіч займаў пасаду сакратара і загадчыка аддзела рэгіянальных ЛКСМБ, быў інспектарам і загадчыкам сектара палітыка-асветніцкіх работ Народнага камісарыята асветы БССР. З 1933 года на працягу шасці гадоў займаў кіруючыя пасады на машынна-трактарных станцыях у некалькіх населеных пунктах Віцебскай вобласці.

Ажно да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Уладзіміравіч выконваў абавязкі загадчыка аддзела прапаганды Лёзненскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ).

У ліпені 1941 г. ён быў прызначаны адказным па эвакуацыі прамысловага абсталявання ў г. Мелекес (цяпер – Дзімітраўград, Расійская Федэрацыя), пасля чаго застаўся там працаваць загадчыкам аддзела прапаганды Мелекескага раённага камітэта КПСС. У гады вайны Фёдар Уладзіміравіч таксама займаў пасаду інструктара ЦК КПБ у г. Маскве, узначальваў Дзяржаўны беларускі ансамбль песні і танца ў г. Данілаў Яраслаўскай вобласці.

У лютым 1945 г., ужо пасля вызвалення Беларусі, Ф.У. Сцепанюк быў адкліканы на працу ў ЦК КПБ у г. Мінск. У 1948 г. па сямейных абставінах быў пераведзены ў г. Барысаў другім сакратаром гарадскога камітэта КПБ.

У 1950 г. Фёдара Уладзіміравіча накіравалі ў г. Жодзіна на будаўніцтва Смалявіцкай ГРЭС, дзе ён выконваў абавязкі сакратара партыйнай арганізацыі. Па заканчэнні будаўніцтва Фёдар Уладзіміравіч вярнуўся ў г. Мінск і далейшы яго прафесійны шлях ажно да выхаду на пенсію быў звязаны з бібліятэчнай справай

У 1952 г. ён узначаліў бібліятэку Акадэміі навук БССР (цяпер – Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі). Як успаміналі яго сучаснікі, Фёдар Уладзіміравіч быў перакананы, што ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў бібліятэка адыгрывае важную ролю.

За час працы на пасадзе кіраўніка бібліятэкі Акадэміі навук БССР Фёдар Уладзіміравіч не аднойчы прымаў удзел у розных канферэнцыях і семінарах, у тым ліку міжнароднага ўзроўню.

У 1961 г. Ф.У. Сцепанюк быў прызначаны дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі). У гады яго кіраўніцтва бібліятэка актыўна развівалася. У 1962 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю другі корпус бібліятэкі па вул. Кірава, які меў кнігасховішча на 1 650 тыс. тамоў і чытальнымі заламі на 240 месцаў. У гэты перыяд ствараліся і пашыраліся спецыялізаваныя чытальныя залы і кабінеты, з’яўляліся новыя формы і метады індывідуальнай і масавай работы.

Sciepaniuk-2.jpg

Фёдар Уладзіміравіч унёс уклад у развіццё бібліятэчнай справы краіны, выступаў рэдактарам аглядаў дзейнасці бібліятэк і метадычных матэрыялаў для іх.

За высокі прафесіяналізм і працоўныя заслугі Ф.У. Сцепанюку неаднаразова аб’яўляліся падзякі, двойчы ўручаўся Ордэн “Знак Пашаны” (1944 і 1949 гг.). У 1965 г. за шматгадовую працу ў партыйных органах і ўстановах культуры і ў сувязі з шасцідзесяцігоддзем Фёдар Уладзіміравіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Sciepaniuk-3.jpg

Прапрацаваўшы на пасадзе дырэктара Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна сем гадоў, Фёдар Уладзіміравіч у 1968 г. пайшоў на заслужаны адпачынак.

У 1987 г. Ф.У. Сцепанюк скончыў свой жыццёвы шлях.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам