ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
“Арт-Мінск 2020” у Нацыянальнай бібліятэцы
Бібліятэка як феномен культуры: выніковы дакумент кангрэса

24 лістапада спаўняецца 80 гадоў Тамары Канстанцінаўне Радзевіч, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы

24 лістапада спаўняецца 80 гадоў Тамары Канстанцінаўне Радзевіч, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы
Іншыя навіны

Тамара Канстанцінаўна нарадзілася ў горадзе Мінску ў сям'і служачага. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька Тамары пайшоў на фронт, а маці з сям’ёй вымушана была эвакуіравацца на Урал. Як і многія жыхары Беларусі, дзяўчынка перажыла ўсе жахі вайны.

У 1946 годзе сям’я Тамары вярнулася на пастаяннае месца жыхарства ў горад Мінск. Пасля заканчэння сярэдняй школы, дзяўчына паступіла ў Мінскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна. У 1958 годзе яе прынялі на працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі), дзе прайшла шлях ад памочніка бібліятэкара да загадчыка аддзела апрацоўкі і каталогаў. Сумяшчаючы працу і вучобу, у 1966 годзе Тамара Канстанцінаўна скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага па спецыяльнасці “бібіліятэказнаўства і бібліяграфія” (зараз – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка).

Усё сваё прафесійнае жыццё Т.К. Радзевіч аддала Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У яе працоўнай кніжцы ў графе “Звесткі аб прыёме на працу” ўсяго адзін запіс: “Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І. Леніна”.

Radzievich-2.jpg

На якіх бы ўчастках Тамара Канстанцінаўна ні працавала, усюды паказвала сябе як ініцыятыўны работнік і выдатны спецыяліст. Цудоўныя веды і назапашаны вопыт дазволілі ёй у 1974 годзе ўзначаліць сектар зводнага каталога беларускай кнігі. Сярод важных дасягненняў Т.К. Радзевіч – зводны друкаваны каталог “Кніга Беларусі (1517–1917)”. Яна падрыхтавала да друку першую і другую яго часткі, распрацавала інструкцыю па апісанні кніг, якая стала метадычным дапаможнікам для наступных пакаленняў бібліёграфаў і ў далейшым актыўна выкарыстоўвалася пры стварэнні электроннага каталога беларускай рэтраспекцыі, а таксама пры рэдагаванні генеральнага службовага алфавітнага каталога.

Radzievich-3.jpg

Тактоўнасць і добразычлівасць у спалучэнні з патрабавальнасцю, адказнасцю і скрупулёзнасцю – гэтыя і іншыя станоўчыя якасці Т.К. Радзевіч спрыялі таму, што з 24 сакавіка 1983 года яна была пераведзена на пасаду загадчыцы аддзела апрацоўкі і каталогаў. Выкарыстоўваючы ўвесь свой назапашаны вопыт і глыбокія веды бібліятэчнай дзейнасці, аддаючы ўсю сябе любімай справе, Т.К. Радзевіч высокапрафесійна ажыццяўляла рэдактарскую працу і кансультавала спецыялістаў усёй рэспублікі па пытаннях бібліяграфічнага апісання і вядзення каталогаў.

З удзячнасцю ўспамінаюць Тамару Канстанцінаўну яе калегі. Яна запомнілася ім прынцыповай, патрабавальнай да сябе і падначаленых супрацоўніцай, здольнай арганізаваць работу.

Т.К. Радзевіч карысталася вялікім аўтарытэтам і павагай у кіраўніцтва бібліятэкі. Пра гэта сведчыць і той факт, што ў 1982 годзе яна была рэкамендавана ў склад спецыяльнай турыстычнай групы Міністэрства культуры БССР для наведвання Чэхаславакіі.

Тамара Канстанцінаўна прапрацавала на пасадзе загадчыцы аддзела апрацоўкі і каталогаў больш за 13 год. З 1996 года, дасягнуўшы пенсійнага ўзросту, яна працягнула свой прафесійны шлях у гэтым жа структурным падраздзяленні на пасадзе бібліятэкара.

Т.К. Радзевіч вяла вялікую грамадскую працу: неаднаразова абіралася членам мясцовага камітэта, народным засядацелем, старшынёй таварыства кнігалюбаў, членам каталожнай камісіі і г.д.

Radzievich-4.jpg

Прафесіяналізм і творчыя заслугі Тамары Канстанцінаўны не засталіся незаўважанымі: яна мае шэраг падзяк ад бібліятэкі, у 1997 годзе была ўзнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

3 верасня 2007 г. Т.К. Радзевіч пайшла на заслужаны адпачынак.

Radzievich-5.jpg

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Тамару Канстанцінаўну з юбілеем і жадае моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу і невычэрпнай жыццёвай энергіі!

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.
Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам