ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Падтрымліваем вышэйшую адукацыю ў рэгіёнах Беларусі
Рукатворная прыгажосць

Да 70-годдзя Раісы Казючыц, ветэрана НББ, высокакваліфікаванага спецыяліста, прафесіянала ў галіне краязнаўства

Да 70-годдзя Раісы Казючыц, ветэрана НББ, высокакваліфікаванага спецыяліста, прафесіянала ў галіне краязнаўства
Іншыя навіны

Раіса Канстанцінаўна нарадзілася 5 лістапада 1950 года ў вёсцы азярцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

У выбары прафесіі юнай Раісы важную ролю адыграла яе цётка – Ганна Максімаўна Саладуха, якая працавала ў той час загадчыцай Лошанскай сельскай бібліятэкі. Яна звярнула ўвагу і прывіла цікавасць пляменніцы да бібліятэчнай справы. Адразу пасля заканчэння сярэдняй школы, з верасня 1967 года, Раіса працавала на пасадзе загадчыцы Даўгінаўскай сельскай бібліятэкі Уздзенскага раёна. Праз год яна паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).

Будучы студэнткай, Раіса актыўна асвойвала азы прафесіі, шмат увагі надавала практычным заняткам па складанні картатэк і ажыццяўленні бібліяграфічнага пошуку. На апошніх двух курсах яна сумяшчала вучобу з працай на 0,5 стаўкі ў бібліятэцы інстытута.

Скончыўшы ў 1972 годзе інстытут і атрымаўшы спецыяльнасць бібліятэкара-бібліёграфа вышэйшай кваліфікацыі, Р.К. Казючыц была накіравана на працу ў бібліятэку № 4 імя М.В. Гогаля г. Мінска, дзе шэсць гадоў прапрацавала на пасадзе старшага бібліятэкара.

У снежні 1978 г. у працоўнай кніжцы Раісы Канстанцінаўны з’явіўся новы запіс: "старшы бібліятэкар аддзела абслугоўвання Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна" (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі). Вялікі досвед працы (бібліятэчны стаж на той момант складаў больш за 11 гадоў) дазволіў ёй заняць пасаду старшага бібліятэкара навуковай залы грамадскіх навук.

У 1980 годзе ў аддзеле абслугоўвання Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна быў вылучаны сектар масавай работы. Зарэкамендаваўшы сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст, які дасканала ведае сваю справу, з сакавіка 1981 года Р.К. Казючыц узначаліла гэта структурнае падраздзяленне. Творча, з вялікім энтузіязмам і захопленасцю яна арганізоўвала кніжныя выставы, прагляды і агляды літаратуры, Дні спецыяліста, тэматычныя вечары і сустрэчы з цікавымі людзьмі. Усе мерапрыемствы, арганізаваныя Раісай Канстанцінаўнай як унутры бібліятэкі, так і за яе межамі, праходзілі з душэўнай цеплынёй і выклікалі жывы водгук ва ўдзельнікаў.

Прапрацаваўшы 9 гадоў на пасадзе кіраўніка сектара, яна працягнула сваю прафесійную дзейнасць у аддзеле беларускай літаратуры.

Kaziuchyc-2.jpg

Р.К. Казючыц займалася арганізацыяй кніжных выстаў, вядзеннем каталогаў і картатэк, выкананнем бібліяграфічных даведак. Акрамя гэтага, вывучала краязнаўчую дзейнасць бібліятэк рэспублікі, аказвала ім метадычную дапамогу, чытала лекцыі па гісторыі развіцця краязнаўства краіны і краязнаўчай працы бібліятэк на курсах павышэння кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў у Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры (цяпер – Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”).

Kaziuchyc-3.jpg

Вынікі вывучэння і аналізу краязнаўчай работы абласных бібліятэк краіны Раіса Канстанцінаўна адлюстроўвала ў навукова-метадычных выданнях. Яна перапрацавала “Тыпавую схему класіфікацыі дакумента для краязнаўчых каталогаў (картатэк) Рэспублікі Беларусь”.

З цеплынёй і павагай успамінаюць Раісу Канстанцінаўну калегі з залы беларускай літаратуры. Яны памятаюць яе як душу кампаніі, вельмі актыўнага чалавека, які прымае ўдзел ва ўсіх бібліятэчных мерапрыемствах.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Р.К. Казючыц прапрацавала амаль 40 гадоў. Ужо будучы на пенсіі, па сямейных абставінах яна пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Італію.

Kaziuchyc-4.jpg

Там яна таксама падтрымлівае актыўны лад жыцця: скончыла курсы італьянскай мовы, выступае ў мясцовым аматарскім тэатры для эмігрантаў, займаецца выхаваннем дзвюх унучак.

Паважаная Раіса Канстанцінаўна! Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Вас з юбілеем і жадае моцнага здароўя, бадзёрасці духу, бязмежнага аптымізму, дабрабыту і невычэрпнай энергіі. Хай жыццё падорыць Вам шмат радасных і цёплых дзён, напоўненых пазітывам і дабрынёй.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".
Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам