ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Да 115-годдзя з дня нараджэння Арона Мендзялеевіча Дукора

28 Сне 2020

У 2020 г. споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Арона Мендзялеевіча Дукора, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўніка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які працаваў пад кіраўніцтвам Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

19 снежня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фаіны Іосіфаўны Мільчынай, высокакваліфікаванага спецыяліста з пляяды супрацоўнікаў, якія стаялі ля вытокаў фарміравання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

19 Сне 2020

Нарадзілася Фаіна Іосіфаўна ў 1905 годзе ў мястэчку Івянец Мінскай губерні Мінскага павета (цяпер – г.п. Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці) у сям’і служачага.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

5 снежня спаўняецца 80 гадоў ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы Марыі Уладзіміраўне Сокал

5 Сне 2020

Нарадзілася Марыя Уладзіміраўна ў в. Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыўшы ў 1957 годзе сярэднюю школу, яна паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

24 лістапада спаўняецца 80 гадоў Тамары Канстанцінаўне Радзевіч, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы

24 Ліс 2020

Тамара Канстанцінаўна нарадзілася ў горадзе Мінску ў сям'і служачага. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька Тамары пайшоў на фронт, а маці з сям’ёй вымушана была эвакуіравацца на Урал. Як і многія жыхары Беларусі, дзяўчынка перажыла ўсе жахі вайны.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

21 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Уладзіміравіча Сцепанюка, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1961 па 1968 год

21 Ліс 2020

Нарадзіўся Фёдар Уладзіміравіч у 1905 г. у в. Чэрск Брэсцкага раёна Беларускай ССР. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. ён з бацькамі пераехаў у с. Яфімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерні. Там ужо з 11-гадовага ўзросту Фёдар на працягу 5 гадоў працаваў пастухом па найму.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Да юбілею Алены Сіваковай, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, высокага прафесіянала бібліятэчнай справы

15 Кас 2020

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе Алену Аляксееўну з юбілеем і жадае ёй моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Да 105-годдзя з дня нараджэння М.П. Сергеенкі, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

14 Кас 2020

Нарадзіўся Мікалай Паўлавіч Сергеенка 14 кастрычніка 1915 г. у вёсцы Маркавічы Церахоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Да 85-годдзя з дня нараджэння З.А. Макеенка, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, эрудзіраванага і высокакваліфікаванага спецыяліста, метадыста па прызванні

10 Кас 2020

Зоя Аляксандраўна нарадзілася 10 кастрычніка 1935 г. у вёсцы Кайкава Мінскага раёна. Адразу пасля заканчэння сямігадовай школы ў 1951 г. яна паступіла ў Мінскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Да 100-годдзя з дня нараджэння Гедалія Маісеевіча Саф’яна

19 Жні 2020

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Гедалія Маісеевіча Саф’яна, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, выключнага спецыяліста, які прысвяціў больш за трыццаць гадоў свайго прафесійнага жыцця Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Таццяна Мікалаеўна Мінчэня: 50 гадоў у прафесіі

17 Жні 2020

17 жніўня спаўняецца 50 гадоў прафесійнай дзейнасці Т.М. Мінчэні, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая прысвяціла ўсё сваё жыццё служэнню бібліятэцы, кнізе і культуры ў цэлым.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

50 гадоў таму пачала прафесійны шлях у бібліятэцы Кацярына Дзмітрыеўна Варанько

3 Жні 2020

Кацярына Дзмітрыеўна нарадзілася ў в. Казловічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Сваю працоўную дзейнасць васямнаццацігадовая Каця пачала адразу пасля заканчэння Казловіцкай сярэдняй школы, працавала загадчыцай Балотчыцкай сельскай бібліятэкі Слуцкага раённага аддзела культуры.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 ліпеня 2020 года спаўняецца 90 гадоў ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Еўдакіі Сяргееўне Шалупінай

17 Ліп 2020

Нарадзілася Еўдакія Сяргееўна ў 1930 годзе ва Украіне ў сяле Кірыкоўка Ахтырскага раёна Сумской вобласці ў сям’і рабочага.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Вольга Скалабан: Нацыянальная бібліятэка выступае гарантам якасці і надзейнасці інфармацыі

16 Чэр 2020

Расказваем пра “закулісную” працу па аддаленым забеспячэнні карыстальнікаў інфармацыяй у інтэрв’ю з Вольгай Скалабан, загадчыцай аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Аляксандр Суша: Мае навуковыя інтарэсы пераходзяць у працу, праца –  у інтарэсы, і, па-мойму, гэта вельмі плённа

9 Чэр 2020

Нягледзячы на сусветны лакдаун, Нацыянальная бібліятэка арганізавала традыцыйныя Міжнародная кнігазнаўчыя чытанні – упершыню яны прайшлі цалкам у анлайн-фармаце. Намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша расказвае пра ўражанні ад новага фармату МКЧ, пра лічбавую будучыню бібліятэчнай сферы, а таксама пра тое, чаму прыйшоў працаваць у бібліятэку.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.Н. Дышыневіч

31 Май 2020

Валянціна Нікіфараўна Дышыневіч нарадзілася 31 мая 1930 г. у Омску ў сям'і служачага. Скончыўшы 3 класы пачатковай школы, 10-гадовая Валянціна з бацькамі пераехала ў Гродна па месцы працы бацькі (ён быў лекарам).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам