ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Вайна і мір: у бібліятэцы адкрылася новая выстава
Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы

Да 100-годдзя з дня нараджэння Г.А. Анціпавай

Да 100-годдзя з дня нараджэння Г.А. Анціпавай
Іншыя навіны

У 2020 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Гені Аронаўны Анціпавай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, першай загадчыцы аддзела старадрукаў і рэдкай кнігі.

Г.А. Анціпава нарадзілася ў 1920 г. у Днепрапятроўску. Рана застаўшыся без бацькі, аднагадовая Геня з маці пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Бабруйск. Там яна паспяхова скончыла школу, працоўны факультэт і Мінскі настаўніцкі інстытут. Першае месца працы Гені Аронаўны – сярэдняя школа № 2 г. Асіповічы, дзе яна выкладала рускую мову і літаратуру ў 5–7 класах.

У 1941 годзе дзяўчына паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Але планы парушыла Вялікая Айчынная вайна, і разам з універсітэтам яна была эвакуіравана ў Казань, дзе працавала на заводзе лёгкай прамысловасці. Як толькі ўніверсітэт аднавіў працу, Геня вярнулася да вучобы.

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1946 г. яна працягнула свой працоўны шлях бібліятэкарам у замежным аддзеле Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі). У тым жа годзе была пераведзена на пасаду старэйшага бібліятэкара.

З 1962 г. Геня Аронаўна пачала працаваць з фондам старадрукаў і рэдкай кнігі. Шматгадовы вопыт, прафесійныя веды і ўменні, добрасумленнасць і адказнасць у выкананні даручэнняў дазволілі ёй праз 12 гадоў узначаліць сектар старадрукаў і рэдкай кнігі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна. У 1979 г. сектар быў ператвораны ў аддзел і Г.А. Анціпава стала яго першай загадчыцай.

antipova_1.jpg

Надалей яе прафесійны шлях быў звязаны з сектарам адбору рукапісных, рэдкіх і найбольш каштоўных кніг, які яна ўзначальвала на працягу трох гадоў да самага выхаду на пенсію.

У 1981 годзе Геня Аронаўна разам са сваёй калегай Н.М. Кушняровай распрацавала бібліяграфічнае выданне “Сводный каталог нелегальной и запрещённой печати XIX века, имеющейся в крупных библиотеках Белоруссии”.

Акрамя прафесійнай дзейнасці, яна прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву: неаднойчы абіралася членам мясцовага камітэта, выконвала работу скарбніка.

antipova_2.jpg

Г.А. Анціпава неаднаразова прадстаўлялася да ўзнагароджання за сваю працу: Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры, Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры, Ганаровай граматай Абкама прафсаюза работнікаў культуры.

Геня Аронаўна прысвяціла бібліятэцы 37 гадоў свайго жыцця.

Па дасягненні пенсійнага ўзросту ў 1983 г. яна пайшла на заслужаны адпачынак.

На жаль, дакументы, якія захаваліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, не дазваляюць вызначыць дакладныя даты жыцця Г.А. Анціпавай. Мы працягваем пошукавую працу і будзем удзячныя за дапамогу ўсім, хто ведаў Геню Аронаўну і валодае якой-небудзь інфармацыяй пра яе.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам