ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Віншуем з 85-годдзем Іну Іванаўну Сцепчанкову!
Аб’яўлены лепшыя пярвічныя арганізацыі РГА “Белая Русь” у Першамайскім раёне

Да 80-годдзя з дня нараджэння Інэсы Іванаўны Бікашовай

Да 80-годдзя з дня нараджэння Інэсы Іванаўны Бікашовай
Іншыя навіны

28 студзеня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Інэсы Іванаўны Бікашовай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі згадваюць Інэсу Іванаўну з павагай і хваляваннем, як высокакваліфікаванага спецыяліста, чулага, спагадлівага, добрасумленнага і вельмі таленавітага чалавека. Яна магла расказаць гісторыю бібліятэкі ў прозе або выкласці яе ў вершах. А колькі цудоўных песень яна ведала...

Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага ў 1961 г. пачала сваю працоўную дзейнасць бібліятэкарам у Мінскім палацы піянераў і школьнікаў. У гэтым жа годзе перайшла ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна. Праз пяць гадоў Інэса Іванаўна была пераведзена на пасаду старшага бібліятэкара аддзела абанемента навуковай кнігі. Тут вяла складаны ўчастак працы па перанакіраванні незадаволеных патрабаванняў бібліятэк рэспублік, большасць з якіх была аформлена на замежных мовах, у іншыя бібліятэкі БССР і Савецкага Саюза.

1-Bikashova.jpg

З 1974 г. І.І. Бікашова ўступіла ў пасаду загадчыка сектара іншагародняй групы міжбібліятэчнага абанемента (МБА).

Досвед працы і практычныя навыкі, прафесійныя веды і ўменні, якасць выканання службовых абавязкаў дазволілі Інэсе Іванаўне ў 1989 г. узначаліць аддзел міжбібліятэчнага абанемента. Яна зрабіла вялікі ўклад у развіццё сістэмы МБА, якая дазволіла забяспечыць аператыўнае і дакладнае выкананне ўсіх заказаў, якія паступалі ад бібліятэк велізарнай краіны.

І.І. Бікашова шчодра дзялілася сваім досведам з калегамі, выступала з дакладамі на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях.

Акрамя прафесійнай дзейнасці, Інэса Іванаўна брала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву: неаднаразова абіралася ў прафкам бібліятэкі, была прафоргам аддзела. Уклад І.І. Бікашовай у развіццё бібліятэчнай справы краіны не застаўся не заўважаны: яна ўганароўвалася рознымі ўзнагародамі, яе фота не раз можна было ўбачыць на Дошцы гонару бібліятэкі.

2-Bikashova.jpg

Інэса Іванаўна Бікашова прысвяціла бібліятэцы выдатных 38 гадоў свайго жыцця, унесла сваю лепту ў яе гісторыю. Вось як яна сама згадвала гэты час: «... Каля сарака гадоў я працавала ў бібліятэцы. Яна была для мяне родным домам. Калі я гэты дом пакінула, успамінаецца шмат добрага, светлага, вясёлага. Усім, хто прыйдзе працаваць у гэты дом у будучыні, жадаю сустрэць добрых, разумных, мудрых настаўнікаў, хадзіць на працу з задавальненнем і радасцю ды захаваць у сэрцы самыя светлыя пачуцці аб нашай бібліятэцы і яе людзях».

Інэса Іванаўна скончыла свой жыццёвы шлях 18 мая 2016 г. Пахавана на Заходніх могілках г. Мінска.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам