ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Жыццёвая арыфметыка: апавяданне “Урок арыфметыкі” Вячаслава Адамчыка
111 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.Н. Дышыневіч

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.Н. Дышыневіч
Іншыя навіны

Валянціна Нікіфараўна Дышыневіч нарадзілася 31 мая 1930 г. у Омску ў сям'і служачага. Скончыўшы 3 класы пачатковай школы, 10-гадовая Валянціна з бацькамі пераехала ў Гродна па месцы працы бацькі (ён быў лекарам).

У 11-гадовым узросце ёй давялося сутыкнуцца з жахамі Вялікай Айчыннай вайны. У аўтабіяграфіі Валянціна Нікіфараўна ўспамінае: "… 22 июня 1941 г., когда немецкие самолеты начали бомбардировку г. Гродно, я вместе с матерью ушла из города на восток в направлении Минска. Пока мы дошли до Минска, он уже был занят немецкими войсками и нам пришлось остаться на оккупированной территории…".

Усе гады акупацыі яны з маці жылі ў в. Душкава Радашковіцкага раёна. Пасля вызвалення ў 1945 г. Маладзечанскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Валянціна працягнула вучобу ў Ракаўскай няпоўнай сярэдняй школе. Але ўжо па заканчэнні аднаго навучальнага года, яны пераехалі да сваякоў у Смаргонь.

Пазней стала вядома, што бацька Валянціны, афіцэр Савецкай Арміі, загінуў на Паўночна-Заходнім фронце. Таму дзяўчына з маці засталася жыць у Смаргоні, дзе скончыла ў 1949 г. школу і адразу паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

У 1953 г., атрымаўшы дыплом з адзнакай па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства”, В.Н. Дышыневіч пачала прафесійны шлях у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна, куды была прынята на пасаду старшага бібліятэкара і дзе плённа працавала да самага выхаду на пенсію.

У 1956 г. Валянціна Нікіфараўна была прызначана загадчыкам навуковай залы бібліятэкі і спецыялізаваных кабінетаў, а з 1961 г. – загадчыкам сектара мастацтва. Пры яе непасрэдным удзеле ў 1966 г. быў арганізаваны аддзел мастацтва, які яна ўзначаліла. 

Здольны і дасведчаны ў бібліятэчнай справе работнік, патрабавальны кіраўнік і эрудыраваны спецыяліст, Валянціна Нікіфараўна заўсёды адказна ставілася да выканання службовых абавязкаў. Яна валодала шырокімі ведамі ў галіне мастацтва, філасофіі, рэлігіі і гісторыі. На яе рахунку – цэлы шэраг метадычных матэрыялаў па эстэтычным выхаванні.

Dyshynievich-2.jpg

Валянціна Нікіфараўна – складальніца першага біябібліяграфічнага даведніка аб айчынных мастаках “Белорусское искусство”. Ён выйшаў у свет у 1965 г. і змяшчаў бібліяграфічныя матэрыялы па гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва, звесткі пра творчасць асобных мастакоў і спісы літаратуры пра іх, пералік апублікаваных у друку рэпрадукцый іх твораў.

Складзеныя ёю паказальнікі “Белорусская музыкальная Лениниана”, “Театральная Лениниана Белоруссии”, “Театр. Эстрада. Хореография. Цирк” і шэраг іншых высока ацэньваліся дзеячамі культуры і мастацтва.

Валянціна Нікіфараўна бездакорна ведала сферу інтарэсаў кожнага чытача, што дазваляла ёй заўсёды вельмі дакладна выконваць іх інфармацыйныя запыты.

Асобасныя якасці В.Н. Дышыневіч прыцягвалі да яе цікавых і творчых прадстаўнікоў інтэлігенцыі – дзеячаў тэатра і кіно, мастакоў – ілюстратараў кніг, скульптараў, архітэктараў, рэжысёраў і інш. Многія таленавітыя асобы бывалі ў аддзеле менавіта дзякуючы знаёмству з яго загадчыцай. З імі яна магла весці доўгія цікавыя гутаркі.

Dyshynievich-3.jpg

У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна знайсці выданні, перададзеныя аўтарамі В.Н. Дышыневіч у знак падзякі. Так, вядомы беларускі паэт А. Разанаў на тытульным аркушы свайго зборніка паэм “Каардынаты быцця” размясціў дароўны надпіс: “Шаноўнай Валянціне Нікіфараўне Дышыневіч, чый пільны і зычлівы позірк узіраецца ў сэрцавіну пісьмёнаў, – у дзень яе анёла. 31 мая 82. А. Разанаў”.

Валянціна Нікіфараўна прапрацавала ў аддзеле мастацтва больш за 20 гадоў. З 1977 г. яна працягнула свой прафесійны шлях у сектары рэдкай кнігі аддзела абслугоўвання, дзе займалася бібліяграфіяй мастацтва, тэарэтычнымі пытаннямі бібліятэказнаўства і гісторыі кнігі.

Валянціна Нікіфараўна шмат працавала над тэкстамі Ф. Скарыны, актыўна вывучала працы беларускага паэта-лацініста XVI ст. М. Гусоўскага, прысвяціла ім свае шматлікія публікацыі. Яе аўтарству належыць апублікаваны ў 1982 г. першы анатаваны рэтраспектыўны паказальнік твораў беларускай літаратуры і мастацтва “Франциску Скорине посвященные”. В.Н. Дышыневіч – аўтар 15 артыкулаў энцыклапедыі “Франциск Скорина и его время”, якія вылучаліся сваім наватарствам і арыгінальнасцю.

Dyshynievich-4.jpg

Сваім досведам і прафесійнымі напрацоўкамі Валянціна Нікіфараўна актыўна дзялілася: выступала з лекцыямі і гутаркамі пра Ф. Скарыну і М. Гусоўскага перад наведвальнікамі бібліятэкі, ва ўстановах і на прадпрыемствах Мінска.

Яе навуковыя пошукі ў галіне скарыназнаўства былі высока ацэнены спецыялістамі-кнігазнаўцамі. Пра гэта сведчыць прысвечаны ёй артыкул доктара гістарычных навук Г.Я. Галенчанкі ў энцыклапедычным даведніку “Франциск Скорина и его время”.

Прафесіяналізм і творчыя заслугі Валянціны Нікіфараўны не засталіся незаўважанымі: яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры і значком “За выдатную працу”.

В. Н. Дышыневіч сышла на заслужаны адпачынак у 1985 г., прысвяціўшы працы ў бібліятэцы больш за 30 гадоў свайго жыцця.

Калегі і кіраўніцтва заўсёды адгукаліся пра Валянціну Нікіфараўну, як пра выдатную асобу, патрабавальнага і прынцыповага кіраўніка.

Людміла Васільеўна Скібіна, супрацоўнік бібліятэкі ў 60-90-я гг., так успамінала аб Валянціне Нікіфараўне: “…Мне яна падабалася як чалавек, які шмат ведае, своеасабліва адчувае, але заўсёды я замірала пры стасунках, баючыся ўспудзіць яе давер…”.

Скончыла В.Н. Дышыневіч свой жыццёвы шлях у 2005 г.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

5 Ліп 2020

Чалавек рэдка бывае задаволены эпохай, у якой яму выпадае нарадзіцца, і схільны рамантызаваць мінулае. Зразумела, мала хто жадае жыць падчас вайны, змены грамадскага ладу ці быць сведкам прыродных катастроф. Аднак падобныя стрэсавыя сітуацыі спрыяюць актывізацыі чалавечага патэнцыялу, пераацэнцы каштоўнасцей і з’яўленню геніяў – асоб, якія закліканы даць свету надзею, арыенціры для будучыні, растлумачыць сутнасць рэчаў і ісці сваім прароцкім шляхам, часта насуперак акружэнню. Іх імёнамі потым, праз шмат гадоў ці нават праз стагоддзі, называюць гарадскія вуліцы і плошчы.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка афарбавалася ў колеры канадскага флага

2 Ліп 2020

1 ліпеня Дзень Незалежнасці адзначае Канада. З нагоды нацыянальнага свята паўночнаамерыканскай краіны на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіўся бела-чырвоны сцяг з кляновым лістом – сімвалам Канады. Акцыя прайшла па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш за 4 тыс. нумароў беларускіх часопісаў міжваеннага перыяду сталі даступны анлайн

2 Ліп 2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае адкрываць анлайн свае фонды. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь паўнатэкставая электронная калекцыя “Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.” папоўнілася новымі выданнямі.

Бібліятэка анлайн

2 Ліп 2020

Творчасць Валянціны Паліканінай даўно заўважана не толькі айчыннымі літаратарамі, але і замежнымі. Зрэшты, дзейнасць паэтэсы, публіцыста, перакладчыцы не абмяжоўваецца толькі літаратурай. Пасля аддзела культуры часопіса «Беларусь» яна працягвае журналісцкую працу ў часопісе «Гаспадыня». Нядаўна стала вядома, што Валянціна Паліканіна – у ліку іншых дзечаў культуры, якія неўзабаве атрымаюць медаль Францыска Скарыны.

Навіны бібліятэк

3 Ліп 2020

Я не ведаю (каюся ў сваёй недасведчанасці), ці надрукавана тое, пра што я хачу сказаць, у кнігах альбо перыядычных выданнях. Гаворка пра Яна Скрыгана і яго згадку пра Янку Купалу. Зноў жа – матэрыял з цэкоўскага сейфа.

Навіны бібліятэк

111