ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Эксперымент у музеі (+відэа)
Экалогія: права на бяспечнае жыццё

Светлай памяці Святланы Базылевай-Ланько

Светлай памяці Святланы Базылевай-Ланько
Іншыя навіны

Наш калектыў панёс вялікую страту: 15 мая перастала біцца сэрца Святланы Анатольеўны Базылевай-Ланько (27.10.1965 – 15.05.2021).

Увесь працоўны шлях Святланы прайшоў у сценах галоўнай бібліятэкі краіны. Пачаўся ён у 1988 годзе, пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры, калі дзяўчына стала бібліятэкарам Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна, неўзабаве была прызначана на пасаду загадчыцы сектара аддзела бібліятэчнага абслугоўвання.

1-Bazyleva_Lanko.jpg

Мы памятаем яе за кафедрай агульнай чытальнай залы – уважлівую, добразычлівую, з пастаяннай усмешкай. У выніку, праявіўшы сябе як добры і высокакваліфікаваны спецыяліст, яна ўзначаліла сектар арганізацыі цэнтральнага падсобнага фонду. Таксама працавала ў аддзеле бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій, а ў 2019 годзе стала галоўным бібліёграфам інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

Апошнім часам Святлана Анатольеўна актыўна займалася падрыхтоўкай праекта “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе” (праект прысвечаны 100-годдзю НББ), удзельнічала ў даследчыцкай працы ў якасці пазаштатнага фатографа.

Святлану заўсёды можна было сустрэць з фотаапаратам у руках на святочных мерапрыемствах, канцэртах, канферэнцыях бібліятэкі: яна імкнулася захаваць усе памятныя моманты, збірала фотаархіў.

Акрамя гэтага, на працягу доўгага часу Святлана Анатольеўна актыўна ўдзельнічала ў працы прафсаюзнага камітэта НББ.

Ініцыятыўнасць, адказнасць, добрасумленнасць, камунікабельнасць, дабрыня і нераўнадушнасць – менавіта гэтыя якасці вабілі да яе мноства сяброў і аднадумцаў. Шчырая зацікаўленасць жыццём калектыву абумовіла ўсеагульную любоў і павагу да яе.

Непапраўная страта для нас. Любім, памятаем, смуткуем.
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам