ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Змітрок Бядуля і пачаткі беларускага кінематографа
25 снежня – 120 гадоў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна

Да 115-годдзя з дня нараджэння Арона Мендзялеевіча Дукора

Да 115-годдзя з дня нараджэння Арона Мендзялеевіча Дукора
Іншыя навіны

У 2020 г. споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Арона Мендзялеевіча Дукора, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўніка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які працаваў пад кіраўніцтвам Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага.

Арон Мендзялеевіч нарадзіўся ў 1905 г. у Мінску. Працоўную дзейнасць пачаў з 17-гадовага ўзросту: працаваў 10 гадоў на пасадзе друкара ў друкарні імя Сталіна, пазней – у друкарні Савета Народных Камісараў БССР.

У 1936 г. А.М. Дукор скончыў вышэйшую партыйную школу і паступіў на факультэт бібліяграфіі ў Маскоўскі дзяржаўны бібліятэчны інстытут імя В.М. Молатава (цяпер – Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры). Пасля заканчэння ВНУ ў 1940 г. ён атрымаў пасаду бібліёграфа ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна.

Dukor-2.jpg

Аднак, як і большасці сучаснікаў Арона Мендзялеевіча, Вялікая Айчынная вайна парушыла ўсе планы, пабудаваўшы свой сцэнар далейшага жыццёвага шляху. Будучы на фронце, чырвонаармеец А.М. Дукор працаваў у рэдакцыі газеты “Боевой товарищ”. Яму давялося ваяваць на 4-м і 1-м Украінскіх франтах, вызваляць Прагу, браць Берлін.

За ваенныя подзвігі Арон Мендзялеевіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, двума медалямі “За баявыя заслугі”, медалямі “За вызваленне Прагі”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй”, “40 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”.

Пасля дэмабілізацыі А.М. Дукор з 1946 па 1947 г. працаваў бібліятэкарам у Дзяржаўнай бібліятэцы СССР імя У.І. Леніна ў г. Маскве, а з лютага 1947 г. вярнуўся ў г. Мінск, дзе працягнуў працу ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна на пасадзе старшага бібліёграфа ў даведачна-бібліяграфічным аддзеле. Арон Мендзялеевіч плённа займаўся складаннем бібліяграфічных указальнікаў, выконваў нават самыя складаныя бібліяграфічныя даведкі па чытацкіх запытах, а таксама для арганізацый і ўстаноў рэспублікі.

Dukor-3.jpg

У 1966 г. А.М. Дукор быў пераведзены на пасаду старшага рэдактара, на якой працаваў да самага выхаду на пенсію.

Арон Мендзялеевіч з’яўляецца складальнікам шматлікіх рэкамендацыйных спісаў і ўказальнікаў літаратуры.

Dukor-4.jpg

Dukor-6.jpgАктыўны ўдзел прымаў Арон Мендзялеевіч у грамадскім жыцці калектыву бібліятэкі: быў старшынёй камітэта добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, не раз абіраўся членам прафсаюзнага камітэта.

За высокі прафесіяналізм і працоўныя заслугі Арон Мендзялеевіч узнагароджаны значком Міністэрства культуры СССР “За выдатную працу”, Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР, Ганаровай граматай БРК прафсаюзаў работнікаў культуры, Граматай Ленінскага РК КПБ г. Мінска, Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюзаў работнікаў культуры.

Так успамінае пра яго калега Людміла Васільеўна Скібіна: “Упершыню ўвайшоўшы ў бібліятэку Беларусі як чытач, я апынулася ў даведачна-інфармацыйным аддзеле. Мяне сустрэў старшы бібліёграф Арон Мендзялеевіч Дукор. Ён і бясшумна рухаўся, і казаў ціхай невыразнай скорагаворкай, але з пастаяннай далікатнасцю і мудрасцю, знаходзячы зразумелыя адказы, здавалася б, на самыя недарэчныя пытанні. Арон Мендзялеевіч Дукор быў сапраўдным інтэлігентам старой школы бібліёграфаў з пакалення тых, хто працаваў пад эгідай першага дырэктара Рэспубліканскай бібліятэкі, па сутнасці заснавальніка галоўнай бібліятэкі Беларусі – Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага”.

Dukor-5.jpg

Прапрацаваўшы 20 гадоў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна, А.М. Дукор у 1969 г. сышоў на заслужаны адпачынак.

7 лютага 1989 года Арон Мендзялеевіч скончыў свой жыццёвы шлях.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам