ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Вiншуем з Днём нараджэння!
У бібліятэцы адкрылася выстаўка да 80-годдзя ўз'яднання БССР

Вайна і жанчына – словы несумяшчальныя, але жыццё дыктуе нам свае правы...

Вайна і жанчына – словы несумяшчальныя, але жыццё дыктуе нам свае правы...
Іншыя навіны

Сімакова Раіса Пятроўна – чалавек, чыё жыццялюбства ўражвае, калі ведаеш, што прыйшлося перажыць ёй падчас блакады Ленінграда і якія страты прынесла жыццё. Чалавек, які зараджае энергіяй. Чалавек, чыя памяць здзіўляе ўтрыманнем мноства дат, падзей, фактаў, імёнаў. Чалавек, аптымізм якога зараджае і надае ўпэўненасць. Чалавек, вопыт якога неацэнны...

Нашу гутарку Раіса Пятроўна пачынае са слоў пра свае спартыўныя дасягненні, бо, гледзячы на гэтую бадзёрую жанчыну з яснымі вясёлымі вачыма і тонкім пачуццём гумару, складана паверыць, што 18 верасня гэтага года ёй спаўняецца 99 гадоў...

“В 89 лет я еще каталась на коньках! Я всю жизнь еще на лыжах каталась и везде была первая! У меня есть значок пловца БССР и заслуженного туриста СССР! Вот представьте себе, на улице 28 градусов мороза, моя мама сидит в валенках на трибуне, а я плаваю в это время в открытом бассейне”, – пачынае свой аповед Раіса Пятроўна. У гэты момант прыходзіць разуменне таго, што не толькі сіла духу юнай дзяўчыны, якая выжыла ў блакаду Ленінграда, але яшчэ здаровы і актыўны лад жыцця дазволіў Раісе Пятроўне застацца такім жыццялюбівым і аптымістычным чалавекам.

Раіса Пятроўна змаўкае... Яе ўспаміны вярнуліся да тых гадоў, якія пакінулі глыбокі след у яе памяці і жыцці. Да гадоў, якія забралі жыцці блізкіх людзей, але не змаглі забраць стойкасць, вынослівасць і мужнасць гэтай моцнай і адначасова кволай жанчыны.

“В день своего девятнадцатилетия, 19 декабря 1941 года в Ленинграде, на Невской Дубравке, которую тогда называли «Долина смерти», погиб мой брат Николай… – узгадвае Раіса Пятроўна. Яна вытрымлівае журботную паўзу і працягвае: Немцы подошли совсем близко… В этот страшный день я работала в приемном покое госпиталя, принимала раненых, делала перевязки… К больным и раненым приезжали родственники, это был приемный день, воскресенье…”

Адчуванне беспамылковае: Раіса Пятроўна памятае гэты дзень штохвілінна, нягледзячы на шматлікія дзесяцігоддзі, якія аддзяляюць яе ад гэтага блакаднага пекла...

“И вдруг небо почернело, раздался страшный гул и треск… Это летело несметное количество вражеских немецких самолетов. Расстреливали и бомбили всех и всё. Было очень страшно… Люди ехали на трамвае навестить родственников в госпиталь, а немцы на подъезде к госпиталю полностью расстреливали трамвай. Очень переживали тогда, что не можем предупредить следующий трамвай, чтобы не ехал сюда…" – у словах Раісы Пятроўны чутны боль, горыч і крыўда…

hospital.jpg “Медсястра-калочак” – так называлі Раісу Пятроўну калегі па гарнізоннаму эвакашпіталю № 1171, у якім яна прапрацавала з самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны і да Вялікай Перамогі. Бо хіба думаеш пра сябе, калі трэба ратаваць цяжка параненых салдат? Як у галодным блакадным Ленінградзе выжыць маладзенькай дзяўчыне, шмат і напружана працуючы? Толькі сіла духу і дапамагала выжыць, нягледзячы на дыстрафію апошняй ступені і частую, з-за голаду, страту прытомнасці. У гэтым шпіталі, да самай перамогі разам з Раісай Пятроўнай прапрацавала і яе мама, Сімакова Ганна Іванаўна – адзіны родны чалавек, якога пакінула ёй крыважэрная вайна... Вялікую Перамогу маці і дачка сустрэлі ў Рызе, Латвіі, куды іх шпіталь перабазіравалі для аказання дапамогі параненым, якіх дастаўлялі з Берлінскага напрамку. Там яны заставаліся да верасня 1945 года.

Вялікая Айчынная вайна пакінула свой след не толькі ў душы і сэрцы Раісы Пятроўны, але і на яе вайсковым кіцелі. Яна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне ў 1941–1945 гг.”, “За абарону Ленінграда” і больш за 20 юбілейнымі медалямі за перамогу над фашысцкай Германіяй, знакам “Ветэран вайны 1941–1945 гг.” у гонар 55-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, памятным знакам Санкт-Пецярбурга “У гонар 70-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады”, знакам “25 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”.

Ад цяжкіх успамінаў пра вайну, мы пераходзім да размовы пра сям’ю, пра жыццё Раісы Пятроўны да і пасля вайны.

“В 1917 году в Санкт-Петербурге начался страшный голод, и мои родители решили переехать на родину к отцу в г. Бежецк Калининской области (недалеко от Питера), – удакладняе Раіса Пятроўна. – Это был очень богатый город – даже богаче, чем Ташкент-«город хлебный». Здесь были имения у матери писателя Н. Гумилёва, российского и советского писателя и инженера В.Я. Шишкова и там же проживал отец моего отца. Здесь, в этом городе, 18 сентября 1920 года родилась я, а в 1922 году – мой брат Николай. В 1923 году от воспаления легких, во время строительства нашего дома умер отец, Пётр Семёнович. Ему было всего 29 лет…”.

simakova1.jpg Праз некалькі гадоў маці Раісы Пятроўны вырашае з дзецьмі вярнуцца ў родны Пецярбург, дзе ў 1939 годзе маладая Раіса пасля заканчэння школы паступае на літаратурнае аддзяленне Ленінградскага педагагічнага інстытута імя Пакроўскага, у якім яна спасцігала веды да 1941 года. Пры гэтым жа інстытуце, без адрыву ад вучобы, 18 чэрвеня 1941 года Раіса Пятроўна заканчвае двухгадовыя курсы медыцынскіх сясцёр запасу. Але давучыцца ў інстытуце, на жаль, не давялося. 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна і маладая студэнтка была прызвана ў рады Савецкай арміі, ва ўжо вядомы нам эвакашпіталь № 1171...

Пасля заканчэння вайны, у жніўні 1945 года, Раісу Пятроўну з арміі адазваў інстытут для працягу вучобы, але па загадзе маладая ваеннаабавязаная медсястра Раіса застаецца прымаць параненых да верасня 1945 года. Заканчваць педагагічны інстытут Раіса Пятроўна не стала і ў гэтым жа верасні паступае на другі курс лёсавызначальнага Ленінградскага дзяржаўнага бібліятэчнага інстытута імя Н.К. Крупскай. У 1948 годзе па заканчэнні бібліятэчнага інстытута Раіса Пятроўна са спецыяльнасцю “бібліятэказнаўца” і была накіравана для працы ў БССР, у Міністэрства культуры.     

“Окончила я институт с «красным» дипломом и мне, как отличнику учебы, предоставили список городов и стран, куда требовались специалисты. Я выбрала Беларусь, потому что близко к родному Санкт-Петербургу. Министр культуры БССР направил меня, молодого специалиста, работать в библиотеку при ЦК КП(б) (прим. Правительственная библиотека № 2)”, – узгадвае Раіса Пятроўна.

Спярша маладога спецыяліста прызначаюць на пасаду загадчыцы чытальнай залы, праз год – на пасаду старшага бібліёграфа.

simakova2.jpg
“Работа в библиотеке ЦК Партии была сложной и очень отличалась от работы в других библиотеках. Обслуживали не только работников Центрального аппарата, но и членов их семей. Обсуживали все отделы, которые были в структуре ЦК – это и наука, и транспортный отдел, и сельское хозяйство… Особенно много работы было, когда проходили съезды, пленумы, конференции Центрального комитета”, – кажа Раіса Пятроўна.

Важна адзначыць, што адначасова працу ў бібліятэцы ЦК Раіса Пятроўна паспяхова сумяшчае з пасадай выкладчыка гісторыі і арганізацыі бібліятэчнай справы ў Расіі, у бібліятэчным тэхнікуме, які адкрыўся ў гэты ж час. Працуе Р.П. Сімакова на дзвюх пасадах да пераезду тэхнікума ў 1961 годзе ў г. Магілёў.

У 1961-м Урадавая бібліятэка № 2 была рэарганізавана ў філіял Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна і Раіса Пятроўна была прызначана на пасаду загадчыцы гэтага філіяла, дзе і працавала да выхаду на пенсію ў 1987 годзе.

“В филиале Государственной библиотеки работа была очень разноплановой, сложной и одновременно интересной. Здесь я совмещала работу заведующей филиалом и заведующей справочным отделом, вся справочно-библиографическая работа была возложена на меня. Но несмотря на все трудности, работа мне нравилась, она отличалась многогранностью и разнообразием. И в общественной жизни библиотеки я активно участвовала – меня избрали председателем Совета ветеранов Великой Отечественной войны библиотеки, я принимала активное участие в вечерах встреч ветеранов с молодежью, выступала на этих вечерах с лекциями, сообщениями, докладами”, – узгадвае Раіса Пятроўна.

simakova3.jpg

Сімакова Раіса Пятроўна – ветэран працы – 50 гадоў працоўнага стажу, з якіх 40 яна прапрацавала ў філіяле Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна. Як жартуе Раіса Пятроўна: “Не сыходзячы з аднаго месца, толькі з часам змянялася абіўка крэсла”. За сваю працяглую працоўную дзейнасць Раіса Пятроўна мае больш за сорак грамат за добрасумленную працу, сярод якіх – Грамата Вярхоўнага Савета БССР, граматы Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюзаў работнікаў культуры, медаль “Ветэран працы”.

“Раиса Петровна – человек, возраст которого ни за что не угадаешь. Только приблизительно об этом можно судить из ее рассказов. Знает наизусть столько стихов, веселых прибауток и анекдотов, что всегда по праву является тамадой и душой любой компании…”.

Гэтыя словы пра Раісу Пятроўну са зборніка ўспамінаў “С любовью о библиотеке” застаюцца актуальнымі і зараз, у дзень яе 99-годдзя.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам