ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Загадкавыя словы беларускай мовы
Пра 15-годдзе музея кнігі на радыё “Культура”

Віншуем з 60-гадовым юбілеем Рамана Сцяпанавіча Матульскага!

Віншуем з 60-гадовым юбілеем Рамана Сцяпанавіча Матульскага!
Іншыя навіны

У кожнай галіне ёсць геніяльныя асобы – прафесіяналы найвышэйшага ўзроўню, якія ўмеюць бачыць далёкія перспектывы, мысліць маштабна і стратэгічна. Іх адзінкі, але менавіта яны выводзяць на новы віток развіцця той ці іншы сацыяльны інстытут.

У бібліятэчнай сферы такой асобай з’яўляецца Раман Сцяпанавіч Матульскі, доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся 16 жніўня 1961 года ў сяле Навасельцы Жыдачыўскага раёна Львоўскай вобласці (Украіна). Яго бацька Сцяпан Фёдаравіч працаваў бібліятэкарам. Менавіта ён адыграў вырашальную ролю ў пытанні прафесійнага самавызначэння сына. У адным з інтэрв’ю свой прафесійны выбар ён апісвае так:

...Касманаўт, падводнік, палярнік – усё гэта было ў дзіцячых марах і ўзялося менавіта з кніг. Чым гэта прафесія прывабіла? Тым, што быў асабісты прыклад – бацька працаваў бібліятэкарам. Ён з гэтай нагоды не камплексаваў, наадварот, быў вельмі паважаным чалавекам. Таму я не лічыў гэтую прафесію незвычайнай для мужчын.

У 1976 годзе 15-гадовы Раман паступіў на бібліятэчнае аддзяленне Самборскага культурна-асветніцкага вучылішча, якое скончыў у 1979-м. Прафесійную адукацыю працягнуў у Мінскім інстытуце культуры (цяпер – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў) на факультэце бібліятэказнаўства і бібліяграфіі.

У жніўні 1983-га пасля заканчэння інстытута паступіў на працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі), але ўжо ў лістападзе быў прызваны ў шэрагі Савецкай арміі.

Свае першыя прафесійныя крокі Раман Сцяпанавіч успамінае так:

Мая кар’ера пачыналася з падвалаў Нацыянальнай бібліятэкі, дзе размяшчалася фондасховішча. У старым будынку месцаў у сховішчы не хапала, і там была такая бясконцая праца, як перасоўка фондаў – выключна мужчынская праца. З’яўленню ў сховішчы мужчыны жанчыны-калегі вельмі ўзрадаваліся. Неўзабаве я пайшоў у армію, а вярнуўся адтуль у аддзел камплектавання, скажам так, у бібліятэчную эліту, дзе таксама прапрацаваў зусім няшмат. Вельмі хацеў займацца навукай, але ў той час з бібліятэкі нельга было паступіць у аспірантуру, толькі з навучальнай установы. Таму я перайшоў на паніжэнне – у бібліятэку інстытута культуры, затое гэта дало мне магчымасць паступіць і вучыцца далей.

R-Matulski-2.jpg

У 1988 годзе, адпрацаваўшы больш за два гады загадчыкам аддзела Мінскага інстытута культуры, Р.С. Матульскі быў залічаны ў аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры і ўжо ў 1991-м датэрмінова і з поспехам абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Библиотечная статистика: современное состояние и перспективы совершенствования". У выніку яму былі прысвоены кваліфікацыя педагога-даследчыка і вучоная ступень кандыдата педагагічных навук, у 1997 годзе – вучонае званне дацэнта.

Больш за шэсць наступных гадоў прысвяціў выкладчыцкай дзейнасці на кафедры бібліятэказнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры.

R-Matulski-3.jpg

Раман Сцяпанавіч стаў адным з першых у Беларусі, хто неаднаразова выйграваў розныя гранты міжнародных фондаў і тым самым меў магчымасць павышаць кваліфікацыю і вывучаць вопыт бібліятэк Еўропы і Амерыкі. Так, у перыяд з 1993 па 1998 год ён прайшоў стажыроўкі ў бібліятэчна-інфармацыйных установах Галандыі, Германіі, Польшчы, ЗША.

З сакавіка 1998-га быў прызначаны дэканам факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм (цяпер – факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый).

R-Matulski-4.jpg

R-Matulski-5.jpg
Раман Сцяпанавіч – дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм

2003 год для Р.С. Матульскага стаў лёсавызначальным: ён абараніў доктарскую дысертацыю па тэме "Библиотека как социальный институт: теоретико-методологический аспект" і ўзначаліў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, якой прысвяціў 18 гадоў свайго прафесійнай жыцця.

R-Matulski-6.jpg

R-Matulski-7.jpg
Абарона доктарскай дысертацыі і ўручэнне дыплома доктара педагагічных навук

На першыя гады кіраўніцтва прыйшлася важная і адказная для ўсёй краіны падзея – узвядзенне новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі. Пераезд і яго засваенне – усё гэта было здзейснена ў самыя кароткія для такога маштабу работ тэрміны. Гэтаму спрыялі старанна распрацаваная тэхналогія, добра прадуманыя арганізацыйныя мерапрыемствы і высокая выканальніцкая дысцыпліна. Дырэктар прымаў самы непасрэдны ўдзел у кожным этапе, унікаў ва ўсе працэсы, старанна планаваў і кантраляваў кожны ўчастак.

R-Matulski-8.JPG

R-Matulski-9.JPG
Узвядзенне новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і пераезд

Перамяшчэнне бібліятэкі ў новы будынак – гэта не толькі асваенне новай прасторы. Гэта прынцыпова новы віток у яе развіцці. Бібліятэка распрацавала і паспяхова ўкараніла інавацыйныя напрамкі дзейнасці, неўласцівыя ёй раней.

Сёння Нацыянальная бібліятэка Беларусі – гэта не толькі найбагацейшы збор кніг, але і сучасны інфармацыйны, навукова-даследчы, сацыякультурны і сацыяпалітычны цэнтр, які з’яўляецца візітоўкай краіны. У бібліятэку прыязджаюць прафесіяналы з усяго свету для вывучэння працы і пераняцця назапашанага вопыту.

R-Matulski-10.jpg

R-Matulski-11.jpg
Візіты замежных дэлегацый

За гады кіраўніцтва Р.С. Матульскага галоўная інтэлектуальная скарбніца краіны атрымала мноства ўзнагарод і статус навуковай арганізацыі. Сярод значных заахвочванняў – спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, якой быў узнагароджаны калектыў бібліятэкі ў 2012 годзе за значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў па захаванні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі. У 2017 годзе за працу па факсімільным узнаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны калектыву ўстановы была прысуджана прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

R-Matulski-12.jpg
На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.
Студзень 2018 г.

Раман Сцяпанавіч валодае незвычайным талентам і ўменнем спалучаць функцыі адміністратара, вучонага, педагога, грамадскага дзеяча. У 2006 годзе яму было прысвоена вучонае званне прафесара. Ён удзельнік шматлікіх калегіяльных органаў кіравання, навуковых і грамадскіх арганізацый не толькі Рэспублікі Беларусь, але і замежжа.

R-Matulski-13.jpg

R-Matulski-14.jpg
XII Агульны сход БАЕ.
Верасень 2010 г., Санкт-Пецярбург

Дні бібліятэк Беларусі ў рамках міжнароднай канферэнцыі “Крым”: “Бібліятэкі і інфармацыйныя рэсурсы ў сучасным свеце навукі, культуры, адукацыі і бізнесу”, праекты “Беларусь сёння”, “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, “Беларусь і Біблія” – далёка не поўны пералік грандыёзных ініцыятыў, ідэйным натхняльнікам якіх стаў Р.С. Матульскі. Яго актыўная жыццёвая пазіцыя і незвычайныя арганізатарскія здольнасці садзейнічалі таму, што Беларусь заняла ўстойлівую лідарскую пазіцыю ў міжнароднай бібліятэчнай супольнасці.

R-Matulski-15.jpg
Прэзентацыя і цырымонія дарэння факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” Каралеўскай бібліятэцы Бельгіі.
Снежань 2017 г., Брусель

R-Matulski-16.jpg
Жнівень 2011 г., Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка

R-Matulski-17.jpg
Беларуская дэлегацыя на міжнароднай канферэнцыі “Крым-2007”

Раман Сцяпанавіч заўсёды па-майстэрску сумяшчае працу з навуковай дзейнасцю, без якой сябе проста не ўяўляе. Пра гэта ён даволі трапна выказаўся ў адным са сваіх інтэрв’ю:

Гэта (навуковая праца – заўв. аўт.) мая аддушына, сэнс жыцця, псіхатэрапія – называйце, як хочаце. Часам сапраўды хочацца збегчы ад гаспадарчых клопатаў, рахункаў, бюджэтаў і акунуцца ў зусім іншы свет. Напрыклад, вярнуцца на пяцьсот гадоў таму да Скарыны і хоць некалькі гадзін пажыць у яго часе. Часцей гэта здараецца ўвечары ці ў выхадны дзень. Усе псіхолагі настойліва рэкамендуюць пераключацца на іншыя справы, я імкнуся прытрымлівацца гэтага. Не ўяўляю сябе без навуковай працы.

Р.С. Матульскі – аўтар больш за 400 навуковых, навучальных, даведачных і метадычных прац у галіне бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці, у тым ліку 8 манаграфій.

R-Matulski-18.jpg
Прэзентацыя манаграфіі “Бібліятэка як сацыяльны інстытут”.
2002 г.

R-Matulski-19.jpg
Прэзентацыя манаграфіі “З мінулага ў будучыню. Бібліятэкі Беларусі. Ч. I”.
Жнівень 2011 г.

Яго прафесійныя заслугі і дасягненні прызнаныя, ацэненыя і неаднаразова адзначаныя на розных узроўнях. Ён з’яўляецца ўладальнікам ганаровых званняў “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь” (2013) і “Мінчанін года” ў галіне культуры з уручэннем дыплома і нагруднага знака (2009); мае 12 медалёў, сярод якіх – “За працоўныя заслугі” за значны асабісты ўклад у будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2008).

Таксама ўладальнік міжнароднага ордэна “Крылаты леў” за выдатныя заслугі ў справе адраджэння Айчыны (2015) і ордэна Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (2013), а таксама 7 нагрудных знакаў.

R-Matulski-20.jpg
Уручэнне ганаровага знака “Рупліўцу. Стваральніку”.
Сакавік 2018 г.

Калі пералічыць усе ганаровыя граматы, дыпломы і падзякі, якімі быў адзначаны прафесіяналізм Р.С. Матульскага, то атрымаецца спіс больш чым з 35 найменняў.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з вялікай цеплынёй успамінае гады працы з гэтым цудоўным чалавекам, які ніколі не спыняецца на дасягнутым, зараджаючы сваёй энергіяй і энтузіязмам усіх, хто працуе побач.

R-Matulski-21.jpg
2019 г.

Сёння Раман Сцяпанавіч працягвае свой прафесійны шлях у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, шчодра дзелячыся сваім велізарным вопытам і глыбокімі ведамі з тымі, хто яшчэ толькі робіць першыя крокі ў спецыяльнасці. Упэўнены, што дзякуючы яму, бібліятэчную сферу Беларусі папоўняць шэрагі высакакласных спецыялістаў, бясконца ўлюбёных у сваю прафесію і адданых справе распаўсюджання інфармацыі і ведаў у грамадстве.

Ад усяго сэрца віншуем Рамана Сцяпанавіча з юбілейнай датай! Жадаем моцнага здароўя і даўгалецця, шчасця і дабрабыту, поспехаў у справах і нязменнай удачы, новых перспектыўных ідэй і далейшай рэалізацыі ў любімай справе.

Хай жыццё заўсёды будзе напоўнена шчасцем, любоўю і спакоем, дорыць незабыўныя прыемныя ўражанні і толькі пазітыўныя эмоцыі!

У публікацыі выкарыстаны фота з дамашняга архіва Р. Матульскага, архіва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Ю. Іванова.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам