ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Міністр культуры сустрэўся з калектывам Нацыянальнай бібліятэкі
Каштоўныя набыткі літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча

Віншуем з 80-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Тамару Фёдараўну Загрышаву

Віншуем з 80-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Тамару Фёдараўну Загрышаву
Іншыя навіны

Нарадзілася Тамара Фёдараўна 27 чэрвеня 1941 года ў г.п. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Як і многія дзеці вайны, рана страціла бацькоў: у 1944 годзе загінуў бацька, а ў 1949-м памерла мама. З васьмігадовага ўзросту дзяўчынка выхоўвалася ў Пухавіцкім дзіцячым доме, у 1959 годзе скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага.

Яшчэ на апошнім курсе была прынята на часовую пасаду бібліятэкара ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна. А атрымаўшы дыплом па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства”, са жніўня 1963 года была пераведзена на пастаянную пасаду бібліятэкара аддзела апрацоўкі і каталогаў.

Праз тры гады дзяўчына перайшла ў сектар абавязковага экзэмпляра аддзела камплектавання, якому прысвяціла наступныя 30 гадоў, прайшоўшы свой прафесійны шлях ад бібліятэкара да загадчыцы сектара.

Zahryshava-2.jpg

Тамара Фёдараўна займалася адборам няпрофільных выданняў у фонд бібліятэкі, вяла кантроль за паступленнем абавязковага экзэмпляра з саюзных рэспублік, першаснай апрацоўкай новых выданняў.

Як цудоўны прафесіянал сваёй справы добра ведала выдавецкую дзейнасць краіны і структуру кнігараспаўсюджвання, прафесійна валодала пытаннямі ўліку напаўняльнасці фонду, унесла шэраг канструктыўных прапаноў па ўдасканаленні тэхналагічных працэсаў працы ў аддзеле.

Zahryshava-3.jpg

Т.Ф. Загрышава займалася і метадычнай працай, аказвала дапамогу бібліятэкам рэспублікі ў пытаннях камплектавання фондаў, была складальнікам метадычных рэкамендацый, аўтарам артыкулаў у зборніках навуковых прац.

Акрамя сваіх прафесійных абавязкаў, з задавальненнем прымала ўдзел у грамадскім жыцці бібліятэкі: неаднаразова абіралася ў камітэт камсамола, з’яўлялася членам рэвізійнай камісіі прафкама і камітэта таварыства Чырвонага Крыжа, уваходзіла ў склад санітарнай дружыны.

Адрозніваючыся вялікай працавітасцю, акуратнасцю і ініцыятыўнасцю, яна карысталася заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод калег.

Zahryshava-4.jpg

Працоўная дзейнасць Т.Ф. Загрышавай была адзначана дзвюма Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР, шэрагам падзяк ад адміністрацыі бібліятэкі, яе імя неаднаразова заносілася на Дошку гонару.

У 1996 годзе яна выйшла на пенсію, а праз 6 гадоў вярнулася і яшчэ на працягу года працавала на пасадзе бібліятэкара аддзела абслугоўвання, такім чынам прысвяціўшы 35 гадоў свайго прафесійнага жыцця Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Zahryshava-5.jpg

Калектыў бібліятэкі віншуе Тамару Фёдараўну з гэтай цудоўнай датай і ад усяго сэрца жадае моцнага здароўя і даўгалецця, любві і ўвагі родных і блізкіх людзей.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам