ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Яе называлі беларускім Траццяковым
Размова з адвакатам аб адказнасці за дзеянні ў сацыяльных сетках

Віншуем з 85-годдзем Святлану Уладзіміраўну Фядулаву!

Віншуем з 85-годдзем Святлану Уладзіміраўну Фядулаву!
Іншыя навіны

Нарадзілася Святлана Уладзіміраўна ў 1937 годзе на Украіне, у вёсцы Кастромка Апосталаўскага раёна (цяпер – Крыварожскі раён) Днепрапятроўскай вобласці ў сям’і вайскоўца. Па родзе службы бацькі сям’я ў 1941 годзе жыла і на Далёкім Усходзе, а ў гады Вялікай Айчыннай вайны маленькая Света з бацькамі эвакуіравалася на Каўказ.

У 1946 годзе сям’я пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь, а з 1951 года асталявалася ў Мінску. Тут у 1953 годзе Святлана скончыла школу, у 1955-м паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка). Пасля заканчэння вучобы ў 1959 годзе атрымала спецыяльнасць бібліятэкара-бібліёграфа вышэйшай кваліфікацыі.

Сваю прафесійную дзейнасць Святлана Уладзіміраўна пачала ў 1959 годзе ў Фундаментальнай бібліятэцы АН БССР імя В.Г. Бялінскага (цяпер – Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі), дзе працавала на працягу 14 гадоў, прайшоўшы шлях ад памочніка бібліятэкара да старэйшага бібліятэкара.

У 1973 годзе С.У. Фядулава была залічана ў штат супрацоўнікаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) на пасаду галоўнага бібліятэкара ў навукова-метадычны аддзел. Праз два гады была пераведзена ў аддзел даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай працы на пасаду галоўнага бібліёграфа, а яшчэ праз чатыры гады ўзначаліла сектар інфармацыйнай працы ў гэтым жа аддзеле.

Fiadulava-2.jpg
Святлана Уладзіміраўна другая справа (80-я гг.)

Святлана Уладзіміраўна з’яўляецца сааўтарам паказальніка выдадзеных у Беларускай ССР бібліяграфічных матэрыялаў “Бібліяграфія беларускай савецкай бібліяграфіі, 1922–1961”, а таксама адным са складальнікаў шэрагу інструкцыйна-метадычных рэкамендацый.

Fiadulava-3.jpgМатэрыялы з асабістай справы сведчаць, што кіраўніцтва характарызавала яе як “… кваліфікаванага спецыяліста ў галіне індывідуальнага інфармавання работнікаў апарата ЦК КПБ у рэжыме выбарчага распаўсюджвання інфармацыі (ВРІ). Яна ініцыятар і актыўны выканаўца гэтай вялікай працаёмкай работы. Яе адрознівае высокі прафесійны ўзровень, начытанасць, шырыня кругагляду, добрасумленнасць. Як загадчыца сектара інфармацыйнай працы Фядулава С.У. прымае ўдзел у аказанні метадычнай дапамогі бібліятэкам рэспублікі. Яна выступае з дакладамі, паведамленнямі на абласных, раённых семінарах, выязджае ў камандзіроўкі. Складаючы інфармацыю для «аўтаадказчыка», імкнецца інфармаваць спажыўцоў аб важных навінах, падзеях унутранага і міжнароднага жыцця...”.

У 1987 годзе Святлану Уладзіміраўну прызначылі загадчыцай філіяла Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна, дзе яна прапрацавала ажно да выхаду ў 1992 годзе на заслужаны адпачынак.

Усе, каму пашчасціла працаваць са Святланай Уладзіміраўнай, адгукаюцца аб ёй як аб “...чалавеку шырокай душы, адкрытым, прынцыповым, энергічным, з цудоўным пачуццём гумару, заўсёды гатовым прыйсці на дапамогу”. Ва ўспамінах калег яна застаецца “...шырока эрудзіраваным, вельмі арганізаваным, ініцыятыўным спецыялістам высокай кваліфікацыі, які заўсёды ўмее ствараць камфортную рабочую абстаноўку. Усе свае веды, энергію і досвед яна аддавала такому кірунку працы, як ВРІ, заслужана карысталася вялікай павагай сярод сваіх абанентаў – ідэалагічных партыйных работнікаў. Яе ведам і эрудыцыі можна было пазайздросціць, мець зносіны з ёй было адно задавальненне...”.

Fiadulava-4.jpg
Святлана Уладзіміраўна крайняя злева

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усёй душы віншуе Святлану Уладзіміраўну з цудоўным юбілеем і жадае даўгалецця, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай энергіі і сіл. Хай кожны ваш дзень будзе напоўнены гармоніяй і спакоем!

Fiadulava-5.jpg

Fiadulava-6.jpg

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Матэрыял падрыхтаваны Кацярынай Седневай, вядучым бібліятэкарам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам