ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Ліга справядлівасці (у беларускіх маштабах): "Ген Зямлі" Аліны Длатоўскай
Новая загадка Сяргея Палуяна?

10 мая 1945 года. Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.” завершаны

10 мая 1945 года. Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.” завершаны
Іншыя навіны

З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. кожны дзень на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікаваліся матэрыялы, якія адлюстроўвалі навіны і падзеі, што адбыліся 75 гадоў таму.

Вось і пройдзены наш 100-дзённы інфармацыйны шлях да Перамогі. Газеты і кнігі савецкай Беларусі, сучасныя кніжныя і адкрытыя крыніцы далі нам магчымасць акунуцца ў атмасферу тых далёкіх дзён – яшчэ трывожную, бо вайна працягвалася, але ўжо і поўную энтузіязму з-за блізкасці яе канца. Нам сталі больш зразумелымі клопаты і цяжкасці франтавікоў – былых рабочых, служачых, сялян, студэнтаў – і жыхароў тыла, якія з першых дзён вызвалення пачалі аднаўляць прадпрыемствы Беларусі, араць палі, сеяць і збіраць ураджай, адбудоўваць разбураныя і спаленыя хаты, праводзіць навуковыя даследаванні і вучыцца. Але яны працягвалі радавацца жыццю – хадзілі на спартыўныя спаборніцтвы, у кіно і тэатры.

У гэтым агульным ўздыме ўдзельнічалі і бібліятэкі. Ім давялося зноў станавіцца патрэбнымі і запатрабаванымі – і не толькі для спецыялістаў навукі і народнай гаспадаркі, але і тых, хто хацеў проста пачытаць добрую мастацкую літаратуру.

Многае з таго, што адбылося 75 гадоў таму напярэдадні пераможнага 9 мая, стала нам больш зразумелым, а нешта засталося неразгаданым. Але засталося наша захапленне тымі людзьмі – ад салдата да маршала, ад простага працаўніка да партыйнага кіраўніка: яны змаглі! яны перамаглі!

Трохі сумна расставацца з праектам. Дзякуем усім, хто прымаў удзел у яго арганізацыі, стварэнні, публікацыі, папулярызацыі і падтрымцы. Дзякуй усім, хто чытаў навіны 1945 года на нашым партале або ў спецыяльным раздзеле сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”, хто ставіў лайкі на старонцы праекта ў Фэйсбуку і стужках іншых сацыяльных сетак.

Год, прысвечаны 75-годдзю ВЯЛІКАЙ Перамогі ў ВЯЛІКАЙ Айчыннай вайне, – працягваецца!

З павагай, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пашырае сферы супрацоўніцтва

2 Кас 2023

2 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Дагестан імя Расула Гамзатава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адкрыты тэставы доступ да рэсурсаў на платформе CNKI

2 Кас 2023

З 2 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрыты тэставы доступ да электронных навуковых рэсурсаў на платформе China National Knowledge Infrastructure (CNKI), дзе прадстаўлена шырокая калекцыя навуковых часопісаў, электронных кніг, статыстычных штогоднікаў і іншых матэрыялаў на англійскай і кітайскай мовах.

Бібліятэка анлайн

Пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны абмеркавалі ў рамках II культурна-адукацыйнага форуму “Культура сталіцы – 2023”

2 Кас 2023

Форум праходзіць з 25 верасня па 8 кастрычніка ў Мінску і прымеркаваны да святкавання Дня работнікаў культуры, які адзначаецца ў Беларусі ў другую нядзелю кастрычніка.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам