ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Інтэлектуальная ўласнасць: прававая ахова і кіраванне
Ніхто не забыты, нішто не забыта

21 красавіка 1945 года. 18 дзён да Перамогі

21 красавіка 1945 года. 18 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Баі ўжо на ўскраінах Берліна. Мерапрыемствы да 75-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна. Кінафікацыя краіны. Аднаўленне парку культуры і адпачынку ў Мінску. Пачынанне чыгуначнікаў Брэст-Літоўскай магістралі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 72), “Звязда” (№ 73).

Зводкі Савецкага інфармбюро. Войскі 1-га Беларускага фронту перарэзалі берлінскую акружную аўтастраду і ўвайшлі на паўночную ўскраіну Берліна. Часткі 3-й ударнай, 2-й гвардзейскай танкавай, 47-й і 5-й ударнай армій ўварваліся на ўскраіны Берліна і завязалі там баі. 61-я армія, 1-я армія Войска польскага і іншыя злучэння 1-га Беларускага фронту хутка рухаліся, абышоўшы Берлін, на Эльбу, дзе планавалася сустрэча з войскамі саюзнікаў. У ноч на 21 красавіка нашы цяжкія бамбардзіроўшчыкі нанеслі масіраваны ўдар па ваенных аб’ектах Берліна. У выніку гэтага ўдару пачалося больш за 50 вялікіх пажараў, якія суправаджаліся моцнымі выбухамі. На Дрэздэнскім напрамку савецкія часткі, фарсіраваўшы раку Шпрэе, імкліва прасоўваюцца наперад.

Вялікая колькасць публікацый у газетах за гэты дзень прысвечана У.І. Леніну. Гэта і зразумела: напярэдадні 75-годдзя з дня нараджэння правадыра Кастрычніцкай рэвалюцыі публікуюцца матэрыялы пра яго жыццё і дзейнасць, інфармацыя пра кніжныя выставы ў бібліятэках, лекцыі і семінары, дэманстрацыю фільмаў у кінатэатрах, пераклады і выданні твораў Леніна на беларускай мове. З пазіцыі сённяшняга дня здаецца неверагодным той факт, што агульны тыраж выданняў У.І. Леніна на беларускай мове, выпушчаных з 1925 года (калі з’явіліся першыя пераклады) да чэрвеня 1941-га, склаў каля мільёна асобнікаў (“Советская Белоруссия”, № 72, с. 1).

У Мінску працягвае працу сесія Акадэміі навук БССР. На пленарным пасяджэнні заслуханы ключавыя даклады – акадэміка В. Лубякі “Сыравінныя і энергетычныя рэсурсы пры аднаўленні народнай гаспадаркі БССР”, архітэктара А. Воінава “Аднаўленне і планіроўка разбураных гарадоў БССР”, прафесара С. Градзоўскага “Выкарыстанне мясцовых будаўнічых матэрыялаў пры аднаўленчых работах у Беларусі”(“Советская Белоруссия”, “Звязда”).

Мінскі парк культуры і адпачынку імя Горкага рыхтуецца да адкрыцця 1 мая. Адно з любімых месцаў адпачынку мінчан моцна пацярпела за гады акупацыі. Былі высечаны сотні дрэў, знішчаныя атракцыёны, алеі перакапаны траншэямі. На аднаўленне парку рэгулярна выходзіць моладзь. Разбіваюць клумбы, расчышчаюць алеі, для азелянення падрыхтавана больш за 15 тыс. дрэў. Парк радыёфікуецца, праводзіцца электрычнасць. Пачынаецца будаўніцтва летняга кінатэатра і танцпляцоўкі.

Пасля вызвалення Беларусі праведзена вялікая праца па кінафікацыі гарадоў і вёсак краіны. Ужо працуюць 156 гукавых кінаўстановак і 17 “нямых”. З іх – 40 кінатэатраў гарадскога тыпу, 94 кінаўстаноўкі ў раённых цэнтрах і 38 кінаперасовак. Дзіцячы кінатэатр на 180 месцаў адкрыты ў Брэсце, аднаўляецца гарадскі кінатэатр у Мазыры, будаўніцтва вялікай кіназалы пачынаецца ў Мінску. 

За апошнія месяцы ў кінатэатрах краіны дэманстравалася 90 мастацкіх стужак, сярод іх два выдатныя савецкія фільмы, знятыя ў гады вайны ў эвакуацыі, – “Двое байцоў” (1943, рэж. Л. Лукаў), “У шэсць гадзін вечара пасля вайны” (1944 , рэж. І. Пыр’еў) (“Звязда”, № 73, с. 2).


4.jpg

5.jpg

У допісе “Кнігі, скрадзеныя немцамі” паведамляецца, што на захадзе ад горада Рацібор у фабрычным будынку выявілі дзясяткі тысяч кніг, вывезеных з Мінска. На кнігах – пячаткі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна, бібліятэкі Акадэміі навук БССР і Віцебскай абласной бібліятэкі.

Вялікі артыкул у газеце “Советская Белоруссия” пад назвай “Лунінцы Брэст-Літоўскай магістралі” распавядае пра паслядоўнікаў метаду машыніста з Новасібірска Н.А. Луніна на Брэст-Літоўскай чыгунцы. Пачын “прафесара паравознай навукі” (так называлі сібірскага наватара) падхапілі беларускія чыгуначнікі Дзмітрый Карабкоў, Аляксандр Кірэй, Ігнат Бушманаў і многія іншыя. Далучыўшыся да сацспаборніцтва і ўкараніўшы метады Луніна ў практыку сваіх калектываў, рабочыя Брэст-Літоўскай чыгункі не на словах, а на справе дабіліся павышэння прадукцыйнасці працы, павелічэння тэхнічнай хуткасці і скарачэння абароту цягнікоў. Тым самым сваёй паўсядзённай мірнай працай уносяць сур’ёзны ўклад у доўгачаканую перамогу.

А да Перамогі яшчэ 19 дзён...

Аўтар публікацыі: Л. Гарбачова, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам