ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
23 сакавіка 1945 года. 47 дзён да Перамогі
Калекцыя рэдкіх кніг абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага папоўнілася двума тамамі апавяданняў Элізы Ажэшкі

22 сакавіка 1945 года. 48 дзён да Перамогі

22 сакавіка 1945 года. 48 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Калгасы БССР рапартуюць рэспубліцы пра гатоўнасць да веснавых палявых работ. Гомельскі лесатэхнічны інстытут абвясціў аб прыёме на вучобу. Паказ дакументальнага фільма "Народныя мсціўцы". Газеты: "Большэвік Палесся" (№ 27), "Віцебскі рабочы" (№ 28), "Луч" Іўеўскага раёна (№ 17).

У мірных клопатах краіны ў гэтыя дні няма больш актуальнай задачы, чым падрыхтоўка ў поўнай гатоўнасці да веснавой сяўбы, да ўсіх веснавых палявых работ. У газеце "Віцебскі рабочы" (№ 28) калгас імя Сталіна – адзін з перадавых у вобласці – рапартуе аб сваёй гатоўнасці і абяцае ўтрымаць заваяванае раней першынство. У мінулым годзе калгас за высокі ўраджай і аднаўленне жывёлагадоўлі атрымаў пераходзячы Чырвоны сцяг Савета народных камісараў БССР. Такім чынам, што ж кажуць калгаснікі? Камсамольцы занятыя ўгнаеннямі, выступаюць перад калгаснікамі з дакладамі, падрыхтавалі драматычныя пастаноўкі, якія на працягу палявога сезона пакажуць аднавяскоўцам. Адказныя за падрыхтоўку кароў у якасці цяглавай сілы прызвычаілі іх да культывацыі, баранавання і лёгкіх транспартных прац. Кавалі метадычна працавалі па складзеным раней плане рамонту інвентару, адсутныя дэталі «здабылі з разбітых нямецкіх аўтамашын і танкаў», якія засталіся пасля ваенных дзеянняў, а выканаўшы свой план на 12 дзён раней – зараз дапамагаюць суседнім калгасам. Кладаўшчык калгаса радуецца якасці пасяўнога матэрыялу: "золата, а не збожжа"! Сяляне спадзяюцца, а з імі і ўся краіна – ураджай будзе!

Артыкулы ў газеце "Большэвік Палесся" (№ 27) таксама актыўна нагадваюць пра вясну. Перадавы артыкул заклікае "паскорыць тэмпы вывазкі ўгнаенняў" на палі. Уся другая паласа прысвечана спаборніцтву за ўзорную работу машынна-трактарных станцый і машынна-трактарных майстэрняў у БССР. А ў адказ на заклік трактарыстаў Прапойскай МТС работнікі Хойніцкай МТС да запланаванага тэрміну цалкам выканалі план рамонту. Калгаснікі калгаса імя Калініна Мазырскага раёна правялі пробны выезд: 17 добра адкормленых коней і 8 навучаных кароў вывелі ў поле, праверылі інвентар – з 18 плугоў 1 аказаўся ўсё ж няспраўным.

Вайна нанесла страты не толькі сельскай, але і лясной гаспадарцы: для аднаўлення лясных масіваў і правільнага выкарыстання лясных рэсурсаў патрэбны новыя кадры. Пасля вяртання з эвакуацыі Гомельскі лесатэхнічны інстытут аднаўляе сваю працу: вучні, якія атрымалі ў 1944 г. атэстаты аб сярэдняй адукацыі, могуць быць прыняты без экзаменаў на факультэт "Механізаванне лесараспрацовак і лесатранспарту" ("Большэвік Палесся", № 27, с. 4).

У Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, у Доме сацыялістычнай культуры, з вялікім поспехам дэманструецца новы дакументальны фільм "Народныя мсціўцы" (пра дзейнасць партызан на тэрыторыі СССР): у першы ж дзень яго паглядзелі 500 чалавек, паведаміла газета "Луч" Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (№ 17). На наступнай старонцы – артыкул “Не забудземся, не прабачым” з хронікай расстрэлаў жыхароў мястэчка Іўе падчас нямецкай акупацыі, тут жа пералічаны і прозвішчы катаў.

Але жыццё працягваецца: адкрыты дзве новыя школы – у вёсцы Лукошына і вёсцы Сантыкі. Паступова выходзяць на першы план і іншыя задачы мірнага жыцця: таварыш Цімафеева простай мовай і без мудрагельства заклікае кіраўнікоў прадпрыемстваў і школ "не спачываць на лаўрах" і не сядзець "колам у брудзе", а навесці належны санітарны парадак.

Да Перамогі застаецца 49 дзён...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам