ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Віртуальная чытальная зала НББ – юным даследчыкам
Да 23 лютага гендырэктар бібліятэкі стаў госцем перадачы “Арсенал”

24 лютага 1945 года. 75 дзён да Перамогі

24 лютага 1945 года. 75 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Аб святкаванні дня Чырвонай арміі. Хата-чытальня на Віцебшчыне. Навіны саюзнікаў. Газета "Звязда" (№ 37).

Матэрыялы гэтага дня ў газеце звязаныя са святкаваннем Дня Чырвонай арміі і Ваенна-марскога флоту і апісаннем мерапрыемстваў, якія прайшлі 23 лютага.

Гэта быў звычайны працоўны дзень.

Але гэта быў незвычайны працоўны дзень.

Святочны.

Удзень ва ўстановах і на прадпрыемствах адбываліся мітынгі.

Сярод адзначаных дасягненняў – перавыкананне плана. Сярод мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўрачыстасці, – лісты на фронт (працоўныя Бабруйска накіравалі ў войска салдатам і афіцэрам 10 000 лістоў з віншаваннямі), пасылкі (з Іванаўскага раёна на Брэстчыне адправілі на фронт сушаную садавіну і іншыя прадукты, з Ваўкавыска на Гарадзеншчыне – шалікі і рукавіцы).

На пасяджэннях у абласных і раённых саветах, у калгасах і саўгасах гучалі прамовы і апладысменты.

А ўвечары, нягледзячы на калючы мароз, мінчане выйшлі на вуліцы і плошчы, каб убачыць і пачуць святочны салют.

На 2-й старонцы газеты – вялікі нарыс пра дзейнасць хаты-чытальні Свечанскага сельскага савета ў Віцебскай вобласці.

Саюзнікі напярэдадні гэтага дня занялі Віяндэн, тым самым Люксембург быў ачышчаны ад нямецкіх войскаў. Амерыканскія часткі 5-й арміі "працягвалі паляпшаць свае пазіцыі" на захадзе ад шашы Балоння-Пістоя, бразільскія часткі гэтай арміі занялі адно з узвышшаў. Англійскія бамбавікі працягвалі бамбаваць ваенныя аб'екты ў Цэнтральнай і Паўднёвай Германіі, у Аўстрыі і Паўночнай Італіі; упершыню з пачатку вайны была падвергнута бамбардзіроўцы вясковая рэзідэнцыя Гітлера – Берхтэсгадэн. Італьянскія партызаны перахапілі сакрэтнае паведамленне, адрасаванае Мусаліні яго "паслам" у Берліне, у ім паведамлялася: "становішча ў Берліне надзвычай трагічнае, але немцы так знясіленыя фізічна і маральна, што выключана магчымасць паўстання...".

Працягваюцца баі ў Югаславіі, Малайзіі, на Ціхім акіяне.

Да Перамогі застаецца 75 дзён...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам