ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Пісьменнік Андрэй Федарэнка: Тэрмін «поспех» можна зразумець і растлумачыць толькі духоўна
20 крутых беларускіх кніг, якія мусіць прачытаць любы адукаваны чалавек

25 красавіка 1945 года. 14 дзён да Перамогі

25 красавіка 1945 года. 14 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Канферэнцыя ААН. Сустрэча на Эльбе. Аднаўленне ў Бабруйскай вобласці. Пачатак пасяўной у Гродзенскай вобласці. Вяртанне бібліятэчных кніг з Германіі. Газеты: “Звязда” (№ 75), “Советская Белоруссия” (№ 74), “Совецкая радзіма” (№ 67), “Путь социализма” Воранаўскага раёна (№ 24).

Na-vulicy-Torhau.jpegУ гэты дзень 75 гадоў таму “ў Сан-Францыска адкрылася канферэнцыя краін – заснавальніц ААН, скліканая ад імя СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Кітая для падрыхтоўкі канчатковага варыянту Статута ААН”. “Войска 5-й гвардзейскай арміі 1-га Украінскага фронту і часці 1-й амерыканскай арміі сустрэліся на р. Эльба ў раёне г. Торгау” (“1418 дней Великой Отечественной войны”, с. 397). Стварэнне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аказала і да гэтага часу аказвае вялікі ўплыў на развіццё краін усяго свету.

Яшчэ адна падзея ўсхвалявала тады і ваенных саюзных армій, і ўсіх, хто сачыў за ходам як Вялікай Айчыннай, так і сусветнай вайны ў цэлым. Анатоль Меднікаў, ваенны карэспандэнт рэдакцыі апошніх вестак Усесаюзнага радыё, распавёў пра сваю паездку на машыне на другі бераг Эльбы, дзе размяшчаліся амерыканскія войскі, і пра сваё ўражанне ад сустрэчы з саюзнікамі. Ён піша, што, ужо развітваючыся, “у парыве сяброўскіх пачуццяў” афіцэры абменьваліся “памятнымі значкамі – нашы здымалі са сваіх пілотак чырвоныя зорачкі, амерыканцы – злітаваныя разам дзве металічныя літары «US» – Злучаныя Штаты. ... У тыя дні многім здавалася, што баявое сяброўства, народжанае нянавісцю да фашызму і агульнай барацьбой, будзе доўга прыцягваць салдацкія сэрца. Аднак здарылася інакш. Але ў гэтым няма віны тых простых людзей, апранутых у ваенныя мундзіры, якія моцна паціскалі адзін аднаму рукі ... на заходнім беразе Эльбы”. Гэтыя радкі – з яго кнігі “Берлинская тетрадь: рассказы о боях в Берлине” (глава “На той стороне”, с. 216–226; выданне захоўваецца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).

А ў БССР рыхтаваліся да святкавання 1 мая. Напярэдадні свята працаўнікі Бабруйскага гарадскога прамысловага камбіната павысілі прадукцыйнасць працы, калектыў імкнуўся выканаць квартальны план на 120 % і выпусціць больш прадукцыі шырокага ўжытку. У Бабруйску намечана абнаўленне і рэканструкцыя малочнага завода, а ў раёнах вобласці – 12-ці заводаў па вытворчасці масла і 5-ці па вытворчасці сыру. У Клічаве некалькі сем’яў калгаснікаў з радасцю рыхтаваліся адзначыць першамайскія святы разам з наваселлем – для іх было пабудавана 7 дамоў (“Совецкая радзіма”, № 67).

Пра пачатак пасяўной кампаніі піша перадавіца газеты “Путь социализма” Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці (№ 24). У гэты адказны час “дарагая кожная пара рук”, і ў нататцы “Дапамога падлеткаў” у прыклад ставіцца праца двух 13-гадовых хлапчукоў, якія замянілі бацькоў на ворыве. Прыцягвае ўвагу артыкул-справаздача аднаго з калгаснікаў “Як я працую над сабой”. У ім аўтар, кіраўнік аднаго з агітатірскіх калектываў, пералічвае кнігі, якія ён прачытаў (а некаторыя і заканспектаваў) за першы квартал года. Адметна, што ў гэтым спісе “История Всесоюзной коммунистической партии (большевиков). Краткий курс” (Масква, 1938) суседнічае з класікай мастацкай літаратуры – п’есай У. Шэкспіра “Ромео и Джульетта” (Ленінград – Масква, 1944), раманам пра вайну “Они сражались за Родину” М. Шолахава (Масква, 1943) і многімі іншымі кнігамі.

Дарэчы, пра вяртанне кніг у фонд адной з буйнейшых бібліятэк БССР – Акадэміі навук (цяпер Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) гаворыцца ў нататцы з газеты “Советская Белоруссия” (№ 74, с. 2) (у адной з папярэдніх навін ужо паведамлялася пра гэта). А на наступнай старонцы гэтай газеты – артыкул пра сесію ў Акадэміі навук БССР, на якой абмяркоўваюцца актуальныя праблемы адраджэння і развіцця сельскай гаспадаркі і прамысловасці: механізацыя сельскай працы, прымяненне ўгнаенняў, торфу як аднаго з перспектыўных відаў паліва. Побач – калонка, у якой за бягучы перыяд вызначаны перадавікі сацыялістычнага спаборніцтва паміж машынна-трактарнымі станцыямі рэспублікі.

Viartannie-knih.jpg

І звычайныя запрашэнні для мінчан: філармонія паведаміла пра вячэрні і заўтрашні канцэрты, кінатэатры – пра паказы фільмаў “Серэнада сонечнай даліны”, “Крымская канферэнцыя”, “Маё каханне”, “Аповесць пра адзін карабель”, “Як гартавалася сталь”, кінапракат анансаваў фільм “Паядынак” (“Звязда”, № 75; “Советская Белоруссия”, № 74).

15 дзён засталося да Перамогі…

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

21 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Белая ластаўка Беларусі

20 Вер 2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам