ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
“Они” Сяргея Шаматульскага: “Колькі іх там, усіх і не пералічыць”
Чарнобыль у інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

26 красавіка 1945 года. 13 дзён да Перамогі

26 красавіка 1945 года. 13 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Акружэнне Берліна. Узяцце Пілау. Ліст з фронту. Міжнародныя падзеі. Газеты: "Звязда" (№ 76),"Советская Белоруссия" (№ 75).

Газеты гэтага дня ("Звязда", № 76; "Советская Белоруссия", № 75) паведамляюць, што напярэдадні, 25 красавіка завяршылася поўнае акружэнне нашымі войскамі Берліна (сіламі войскаў 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў), часткі 1-га Беларускага фронту занялі некалькі прыгарадаў нямецкай сталіцы. У гэты ж дзень узяты апошні апорны пункт немцаў на Земландскім паўвостраве – горад-крэпасць Пілау (цяпер Балтыйск Калінінградскай вобласці). Лаканічныя радкі аператыўнай зводкі апісваюць удары нашай авіяцыі і артылерыі, імклівасць пяхоты, люты супраціў заселых у каменных дамах гітлераўцаў; "у баях за Пілау немцы панеслі велізарныя страты" – а колькі палегла і нашых…

12.jpgПра сваё франтавое жыццё піша з Прусіі сваёй маці адзін з салдат – Казімір Бутраменка: "жывём зараз вельмі добра. Шмат прайшлі наперад, узялі многа трафеяў, многа немцаў у палон і інш. ... Ужо некалькі дзён ваюем на самым беразе мора. Зараз пішу ліст і чую шум хваль. ... Увогуле, матэрыяльныя ўмовы выдатныя, прадуктаў усялякіх колькі заўгодна. Цяпер, напрыклад, ем селядца, столькі, колькі магу з'есці. Надвор'е зараз добрае, спякотна. Шынялём карыстаюся толькі ноччу. Дарагая мама! Канца вайны, якая прынесла нам столькі бедстваў, засталося чакаць няшмат. Вы, напэўна, ужо чулі, што нашы войскі зайшлі ў Берлін. Спадзяюся, што пакуль вы атрымаеце гэты ліст, ён будзе цалкам у нашых руках. Хутка надыдзе той дзень, які мы сустрэнем у мірнай абстаноўцы" (ліст К. Бутраменка ад 26 красавіка 1945 г. з базы даных "Жывая памяць пакаленняў" Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна).

Міжнародныя падзеі рознага маштабу адбыліся ў гэтыя дні.

Напярэдадні, 25 красавіка, у Сан-Францыска адкрылася канферэнцыя ААН (газета "Звязда", № 76). Дзеячы культуры і навукі БССР – Якуб Колас, Пятрусь Броўка і іншыя – вітаюць падпісанне Дамовы аб дружбе паміж СССР і Польскай Рэспублікай ("Звязда", № 76; "Советская Белоруссия", № 75). У Мінск прыбылі вышэйшыя службовыя асобы гэтай краіны. У Тэгеранскім археалагічным музеі адбылася лекцыя прафесара Атабекі пра жыццё і творчасць драматурга А. Астроўскага і прагляд фільма "Беспасажніца", знятага паводле яго п'есы. Блізу 4 тыс. долараў канадскія арганізацыі сабралі ў "Фонд дапамогі Расіі". Дацкія патрыёты, затапіўшы 2 судны, перакрылі нямецкім караблям выхад з Капенгагенскага порта. Саюзнікі працягваюць вызваляць гарады Італіі, займаць у Германіі горад за горадам ("Советская Белоруссия", № 75).

А да Перамогі засталося 14 дзён…

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам