ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Семінары віртуальнай чытальнай залы ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Беларуская паэзія: разбітыя ілюзіі і страчаныя магчымасці

28 лютага 1945 года. 71 дзень да Перамогі

28 лютага 1945 года. 71 дзень да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Зводкі Саўінфармбюро. “Бітва за ўраджай”. Аднаўленне Ліды. Газеты: "Звязда" (№ 40), "Совецкая радзіма" (№ 32), "Уперад" (Лідскі раён) (№ 13).

Са зводкі Саўінфармбюро за 27 лютага ("Звязда", № 40): "Войскі 2-га Беларускага фронту, працягваючы наступленне, зламалі супраціўленне праціўніка на захадзе ад горада Хойніцэ (Конітц) і за 4 дні наступальных баёў прасунуліся наперад на 70 кіламетраў". Гэта было ў Заходняй Прусіі. У Памераніі і Чэхаславакіі нашы войскі ўзялі некалькі гарадоў і населеных пунктаў. У горадзе Брэслау ужо адваявана 12 кварталаў. Адзін з узятых у палон – інспектар інжынерных збудаванняў – распавёў, што нават пасля Сталінградскай катастрофы і крушэння Цэнтральнага фронту ўлетку 1944 года нямецкія салдаты былі ўпэўненыя ў тым, што ўмацаваныя раёны Германіі стануць непераадольнымі для Савецкай арміі. Аднак цяпер яны кажуць: "Мы нідзе не затрымаемся. Руская пяхота і танкі змятуць нас". Такі настрой панаваў цяпер у гітлераўскіх войсках. Звесткі прыходзілі і ад саюзнікаў. Пяхотныя і танкавыя часткі паступова прасоўваліся на ўсход да сталіцы Германіі. Англійская і амерыканская авіяцыя працягвала начамі бамбіць як Берлін, так і іншыя гарады (Нюрнберг, Дортмунд, Магдэбург). Прычым, пачынаючы з 14 лютага ў паведамленнях з Лондана, якія друкаваліся ў газетах БССР ("Звязда", № 31, стар. 4), з'явілася колькасць самалётаў. Так, напрыклад, буйны налёт у ноч на 14 лютага быў здзейснены сіламі 1 400 англійскіх бамбардзіроўшчыкаў (“асноўным аб'ектам налётаў быў Дрэздэн”) і больш за 1 300 амерыканскіх бамбардзіроўшчыкаў у суправаджэнні больш чым 900 знішчальнікаў, якія таксама "падвергнулі бамбардзіроўцы транспартныя і прамысловыя аб'екты ў Дрэздэне, Хемніцы і Магдэбурзе" ("Звязда", № 31, с. 4).

А на тэрыторыі БССР рыхтаваліся да "бітвы за ўраджай". Усе 4 старонкі газеты "Совецкая радзіма" (№ 32) заняў матэрыял пад назвай "У Саўнаркаме СССР і ЦК ВКП(б)", у якім гаварылася аб плане сельскагаспадарчых работ, падрыхтоўцы да веснавых палявых работ і павышэнні ўраджайнасці.

Пра зямлю паведамляецца і ў газеце "Уперад" (№ 13) Лідскага раёна. Падчас акупацыі ў заходніх абласцях Беларусі жыхароў вёсак пазбавілі зямельных участкаў, выдзеленых ім перад вайной. Цяпер іх правы на зямлю адноўлены: у Лідскім раёне Гродзеншчыны выдзяляюць участкі беззямельным і малазямельным сялянам.

Гараджане Ліды, як піша аўтар нататкі "Горад Ліда будзе адбудаваны", "ахвотна прыходзяць на аднаўленчыя работы”. А работнікі такіх арганізацый як “НКУС, пажарная ахова, рамеснае вучылішча і ашчадная каса" прыходзілі ў поўным складзе на чале з кіраўнікамі. У выніку працы талакой ад завалаў былі ачышчаны кінатэатр, рынкавая плошча і шэраг камунальных будынкаў, сабрана шмат цаглін, прыдатных для будаўніцтва, асобна складзены металічны лом.

Застаўся 71 дзень да Перамогі...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам